13:45 08.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Андрэй Бандарэнка – чарговы кандыдат у палітвязні
9 кастрычніка Суд Першамайскага раёна г.Мінска павінен вынесці сваё рашэнне па справе прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі, якога абвінавачваюць у незаконным прысваенні 20 мільёнаў беларускіх рублёў. Былы незалежны кандыдат у дэпутаты, дырэктар дэпартамента па развіццю і знешнеэканамічных сувязях АТ “Белвысотстройгруп”, Андрэй Бандарэнка можа стать чарговым палітзняволеным.
Судовы абвінаваўца сцвярджае, што Андрэй Бандарэнка атрымліваў грошы ад невядомай асобы. Але што гэта за асоба, і што за грошы, абсалютна незразумела, і не даказаны факт перадачы. Больш за тое, у сваім апошнім выступе пракурор нават не змог сказаць, што падсудны атрымаў грошы, а сказаў, што ён меў намер атрымаць іх.
Справа Андрэя Бандарэнкі знешне выглядае як грамадзянская, але, несумненна, мае палітычныя падставы і звязаная з яго актыўнай дзейнасцю ў якасці незалежнага кандыдата ў дэпутаты.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме