17:45 21.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Андрэй Бандарэнка абвясціў галадоўку
Андрэй Бандарэнка, былы незалежны кандыдат у дэпутаты, абвінавачаны ў эканамічным злачынстве і асуджаны без усялякіх доказаў да 7 гадроў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, абвясціў у турме галадоўку ў знак пратэсту супраць несправядлівага абвінавачання.
“Спадар Бандарэнка абраў для сябе менавіта такі варыянт пратэсту, - кажа адвакат Бандарэнкі Зміцер Лаеўскі, - са свайго боку я і мой калега-адвакат выкарыстоўваем працэсуальныя метады – рыхтуецца падача скаргаў. Ну а Андрэю нічога не застаецца акрамя таго, каб вось такім чынам выказваць пратэст”.
Паводле Змітра Лаеўскага, Бандарэнка абвінавачваецца ў незаконным авалоданні грашовым сродкамі, але доказаў гэтага абвінавачанне не прадаставіла. Акрамя таго, паводле пасады (бізнес-кансультант) абвінавачанага нельга кваліфікаваць як адказную службовую асобу. “І да таго ж, у справе ёсць яшчэ цэлы шэраг слабых месцаў збоку абвінавачання”, - паведаміў адвакат Андрэя Бандарэнкі.
“Абсалютна зразумела, - кажа кіраўнік па палітычных пытаннях АГП Аляксандр Дабравольскі, - што Бандарэнка пераследуецца па палітычных матывах. Не ведаю, ці на доўга Андрэй абвясціў галадоўку, але напэўна ў хуткім часе ён яе не спыніць”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |