12:30 27.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Анатоль Шумчанка: наступным крокам урада павінна быць адмова ад еўра ў разліках адзінага падатку

Ураду неабходна адмовіцца ад прывязкі да еўра ставак адзінага падатку. Такое меркаванне ў інтэрв’ю БелаПАН выказаў старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка.
Каментуючы ўказ прэзідэнта ад 23 кастрычніка № 518 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю", Шумчанка адзначыў, што гэты дакумент быў пазітыўна ўспрыняты ў прадпрымальніцкім асяроддзі і ў цэлым адказвае інтарэсам прадпрымальнікаў, якія працуюць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.
"Дзяржава нас пачула, прывязаўшы стаўкі арэнды да базавай велічыні, разлічанай у нацыянальнай валюце", — сказаў Шумчанка. Паводле яго слоў, цяпер прадпрымальнікі чакаюць, што ўрад перавядзе разлікі ставак адзінага падатку з еўра на беларускія рублі.
У той жа час кіраўнік "Перспектывы" лічыць, што ўрад павінен пракантраляваць рэалізацыю ўказа № 518 з-за магчымых маніпуляцый арэндадаўцаў са стаўкамі арэнды для прадпрымальнікаў на наступны год. Такія асцярогі, паводле яго слоў, звязаны з тым, што "некаторыя ўладальнікі гандлёвых плошчаў захочуць кампенсаваць свае выдаткі па арэндзе на год наперад за кошт прадпрымальнікаў і ў выніку арэнда з наступнага года можа не толькі не знізіцца, але і павысіцца".
Паводле слоў Шумчанкі, указ № 518 ідэальны для працы ў стабільных эканамічных умовах, калі суб’екты гаспадарання ўпэўненыя ў заўтрашнім дні. У крызіс уладальнікі плошчаў будуць імкнуцца закласці ўсе свае эканамічныя рызыкі ў кошт арэнды, бо цяпер іх адвязалі ад валюты еўра, якая расце. "Але прадпрымальнікі таксама нясуць рызыкі, і нам таксама хацелася б стабільнасці ў арэндных адносінах", — сказаў кіраўнік "Перспектывы".
Дзмітрый Ярмак, БелаПАН.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |