14:45 16.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Анатоль Лябедзька заклікаў да салідарнасці з палякамі

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў гутарцы з Еўрарадыё заклікаў усіх неабыякавых людзей да салідарнасці з сябрамі неафіцыйнага Саюзу палякаў.
Анатоль Лябедзька: “Калі судовы працэс ідзе ў паўпустой залі, то, прабачце, гэта гаворыць, які ўзровень салідарнасці. Ці калі прыходзяць на акцыю салідарнасці 5-7 чалавек і становяцца ў ланцуг неабыякавых, то гэта таксама сведчыць, што гэта крыху бракаваная салідарнасць. Усім астатнім трэба падстаўляць плячо. Таму што сёння цяжка ім, а заўтра, я ведаю, будзе цяжка нам — можа, і нам хто падставіць. Што датычна іншых палітыкаў — ну, кожны адказвае сам за сябе”.
Нагадаем, учора міліцыя затрымала больш за 40 актывістаў Саюзу палякаў, а кіраўніцтва арганізацыі было асуджанае да сутак арышту ці буйных штрафаў. Сярод затрыманых быў і Анатоль Лябедзька, якога збілі і пратрымалі ў пастарунку 6 гадзін. Супраць палітыка высунутае абвінавачванне ў арганізацыі несанкцыяванага мерапрыемства.
Обсудить новость на Форуме
5 августа 2026
| « | Август 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 31 |