15:02 23.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Анатоль Лябедзька сустрэўся з кіраўніком офіса АБСЕ ў Мінску Бенедыктам Халлерам

Сёння адбылася паўтарагадзінная сустрэча лідэра Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі з кіраўніком офіса АБСЕ ў Мінску Бенедыктам Халлерам. Ініцыятарам яе правядзення выступіў кіраўнік офіса АБСЕ.
 
Падчас сутрэчы абмяркоўваўся шэраг пытанняў. У прыватнасці, мясцовая выбарчая кампанія.


“Я давёў да кіраўніка офіса АБСЕ  матывы і прычыны выхада Аб’яднанай грамадзянскай партыі з выбарчай кампаніі, - распавёў пасля сустрэчы Анатоль Лябедзька. -  Прывёў факты і доказы таго, што на сённяшні дзень у Беларусі дэпутаты не выбіраюцца, а прызначаюцца ўладамі, а таксама патлумачыў, што наша рашэнне было звязана непасрэдна з фарміраваннем участковых выбарчых камісій. Мы не прыхільнікі байкота, але мы за тое, каб дабівацца правядзення ў Беларусі свабодных і справядлівых выбараў у адпаведнасці са сдандартамі АБСЕ”. 

Падчас сустрэчы было закранута пытанне прадстаўніцтва Беларусі ў Еўранесце.

“Наш кампраміс толькі ў формуле “пяць плюс пяць”, - сказаў Анатоль Лябедзька. - Інакш мы ідзем насустрач уладзе і фактычна замацоўваем за ёй права прызначаць, а не выбіраць дэпутатаў “.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў размове з Бенедыктам Халлерам таксама зазначыў, што неабходна, каб у палітыцы АБСЕ была пэўная пераемнасць. Як прыклад пазітыўнай працы Анатоль Лябедзька прывёў дзейнасць спадара Ханса Георга-Віка:

“Менавіта калі ён узначальваў місію АБСЕ,  быў распачаты рэальны перамоўны працэс па двух пытаннях: доступа апазіцыі да дзяржаўных масмедыя і змене выбарчага заканадаўства. Тады ж быў падрыхтаваны і падпісаны шэраг дакументаў, якія потым, на вялікі жаль, былі пакладзены на паліцу”.

Падчас сустрэчы лідэрам  Аб’яднанай грамадзянскай партыі былі агучаныя яшчэ некалькі ініцыятыў, звязаных з правядзеннем спецканферэнцыі па Беларусі і неабходнасцю ўвядзення інстытуцыі  спецпрадстаўніка ў Еўрапейскім Звязе.

Анатоль Лябедзька і Бенедыкт Халлер дамовіліся, што надалей такія сустрэчы стануць рэгулярнымі.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме