12:31 19.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Анатоль Лябедзька: Тактыка аднабаковых саступак беларускім уладам не спрацоўвае
Сёння старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і яго намеснік Яраслаў Раманчук сустрэліся з намеснікам фракцыі лібералаў у Еўрапейскім парламенце Аляксандрам Ламбсдорфам.
“У першую чаргу мы гаварылі пра ўчорашнія падзеі ў Беларусі і пра неабходнасць рэагавання з боку ўсіх фракцый Еўрапарламента, - паведаміў нашаму сайту Анатоль Лябедзька. - Усё ўзятае да ўвагі, і мы спадзяемся, што будзе рэакцыя кіраўнікоў фракцый або саміх фракцый”.
Падчас сустрэчы з Аляксандрам Ламбсдорфам размова ішла і пра неабходнасць карэкціроўкі стратэгіі Еўрапейскага Саюза ў адносінах да Беларусі.
Анатоль Лябедзька давёў, што “сёння тактыка аднабаковых саступак беларускім уладам не спрацоўвае. Не спрацоўвае і падыход, калі адзін ажыццяўляе прэс, а другі гаворыць лагодныя словы. Павінен быць адзін мэсэдж, адно пасланне”.
Абмяркоўваўся нямецкі вектар еўрапейскай палітыкі.
“Мы з Яраславам Раманчуком выказалі крытычныя ацэнкі таго, што зараз ажыццяўляецца, - сказаў Анатоль Лябедзька. - Але там усё ж новая каманда, і могуць быць пэўныя перамены. Зараз разглядаецца магчымасць запрашэння нашай дэлегацыі ў Берлін для таго, каб мы непасрэдна ў Бундэстагу правялі кансультацыі на прадмет карэкціроўкі нямецкай палітыкі ў адносінах да Беларусі”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
4 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |