12:15 06.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Анатоль Лябедзька: Прадпрымальнікі пайшлі ў агітатары

Увечары 5 кастрычніка ў Рэчыцы адбыўся семінар па падрыхтоўцы антыкрызісных агітатараў з удзелам лідэра АГП Анатоля Лябедзькі і яго намесніка Льва Марголіна.
Гэта ўжо трэцяе мерапрыемства такога роду ў Гомельскай вобласці. Папярэднія мерапрыемствы праходзлі у Жлобіне і Рагачове.
У семінары бралі ўдзел у асноўным прадпрымальнікі. “Таму ўпэўнена можна сказаць, што прадпрымальнікі пайшлі ў агітатары, - кажа Анатоль Лябедзька. Гэта актыўнасць звязана з тым, што ўсё ж прадпрымальнікі працягваюць заставацца той групай, на якую ідзе найбольшы прэс з боку беларускай улады. І яны ўсё больш выспяваюць для таго, каб выходзіць са сваіх палатак займацца актыўнай дзейнасцю. Для нас гэта вельмі важная група, таму што прадпрымальнікі ўвесь час працуюць з насельніцтвам. Вельмі важна, каб яны ведалі аб антыкрызіснай платформе і маглі правільна яе рэтрансліраваць”.
Усе ўдзельнікі семінара атрымалі кнігу Яраслава Раманчука і Леаніда Заікі “Беларусь: транзитная зона. Книга для парламента”, газету “Глоток воздуха” і іншы інфармацыйны матэрыял. Такім чынам, паводле Анатоля Лябедзькі, можна спадзявацца што ўжо сёння ў Рэчыцы людзі атрымліваюць не толькі тавары, але і інфармацыю АДС.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |