15:32 27.12.2011 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Анатоль Лябедзька: Перамены вісяць у паветры (Відэа)
У 2012 годзе старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька больш за ўсё чакае пераменаў.
“Яны не прыйдуць самі, сюды не прыедзе брыгада будаўнікоў “светлай будучыні” ні з Польшчы, ні з Літвы, ні са Славеніі. Гэта мусяць зрабіць грамадзяне Беларусі. Улады нагамі топчуцца па годнасці людзей – гэта самая вялікая матывацыя, каб людзі паўсталі з каленяў”, – мяркуе палітык.
АГП пераносіць у 2012 г. сваю антыкрызісную праграму і праграму “Мільён новых працоўных месцаў” – і будзе дабівацца павелічэння “тых 20–25 %, якія традыцыйна падтрымліваюць палітычную апазіцыю”. “Такі шанец ёсць, і мы мусім яго выкарыстаць”, – падкрэсліў Анатоль Лябедзька.
Пажаданне беларусам ў 2012 г. лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі сфармуляваў словамі з песні гурта “Ляпіс Трубяцкой”: “Хлеба і волі”. Паводле Лябедзькі, беларусам бракуе свабоды і дабрабыту.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |