15:30 19.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Анатоль Лябедзька: Павышанай цікавасці прэзідэнта Украіны да Беларусі не будзе
Па выніках рабочай паездкі ў Кіеў, пасля сустрэч з дэпутатамі Вярхоўнай Рады, прадстаўнікамі Блока Юліі Цімашэнкі, Партыі рэгіёнаў і Нашай Украіны лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведамў ucpb.org , што для беларускай дэмакратыі вынікі прэзідэнцкай кампаніі на Украіне былі прадказуемымі, а чаканні канчатковых вынікаў выбараў не маюць такога істотнага значэння, як падчас Памаранцавай рэвалюцыі.
“Незалежна ад таго, хто пераможа, павышанай цікавасці прэзідэнта Украіны да Беларусі не будзе, акрамя пытанняў энергетычнай бяспекі, памежжа і, магчыма, супрацоўніцтва ў рамках Усходняга Партнёрства.
Нягледзячы на гэта, дэпутаты ад Нашай Украіны і Партыі рэгіёнаў выказалі вялікую зацікаўленасць у двухбаковым беларуска-ўкраінскім супрацоўніцтве. Мы дамовіліся аб далейшым стварэнні камунікацыйных пляцовак, дзе ішлі б дыскусіі, агучваліся б рэкамендацыі па развіццю беларуска-украінскіх стасункаў”, - сказаў Анатоль Лябедзька.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме