18:47 17.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Анатоль Лябедзька: Мы вылучаем свайго кандыдата
17 красавіка адбылося пасяджэнне Нацыянальнага камітэту АГП, падчас якога Аб’яднаная грамадзянская партыя павінна была вызначыцца з фарматам свайго ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі. Пра вынікі гэтага пасяджэня і прынятыя рашэнні распавёў Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
“Аб’яднаная грамадзянская партыя застаецца прыхільнікам стратэгіі адзінага кандыдата, – сказаў Анатоль Лябедзька. – Разам з тым мы прынялі рашэнне ісці паралельным курсам. Мы заявілі аб тым, што АГП будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. Мы вылучаем свайго кандыдата. Сёння прагучалі прозвішчы трох кандыдатур. З гэтага кола і будзе вызначаны наш кандыдат. Мы прынялі рашэнне літаральна з заўтрашнега дня пачаць складанне ініцыятыўнай групы па вылучэнню нашага кандыдата. Мы фактычна распачынаем паўнамаштабную паўнавартасную падрыхтоўку да прэзідэнцкай кампаніі”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме