21:45 16.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Анатоль Лябедзька: Я спадзяюся, што 16 верасня на акцыю выйдзе некалькі тысяч чалавек
Сёння ў Мінску адбылася акцыя ў падтрымку міжнароднага расследавання скрадзеных і забітых апанентаў беларускага рэжыму. Удзел у ёй прынялі лідэры беларускай апазіцыі. Падводзячы вынікі акцыі, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адзначыў, што, нягледзячы на затрыманні, лічыць яе паспяховай.
“Улады нематывавана адмовілі ў правядзенні акцыі, а людзі ў адказ на гэта матывавана прыйшлі на яе, - паведаміў Анатоль Лябедзька. - І тое, што сёння адбывалася, я назваў бы нашай маленькай перамогай.
Калі б было 20-30 чалавек, як звычайна ў апошні час, то акцыю разагналі б. А так мы правялі яе, як і планавалася, на працягу 30 хвілін, нягледзячы на велізарную колькасць міліцыянтаў. Праўда, улада, як заўсёды, вяла сябе непрыстойна да пачатку і пасля акцыі. Так, па-бандыцку былі захопленыя нашы калегі з “Маладых дэмакратаў” Корбан і Клюеў, а пасля яшчэ некалькі маладых людзей.
Тым не менш, акцыя адбылася, і гэта, відаць, ці не першае мерапрыемства, якое ўдалося правесці, нягледзячы на адмову і запалохванні. Сёння было каля трохсот чалавек. І я спадзяюся, што 16 верасня з партрэтамі скрадзеных і забітых выйдзе тысяча або некалькі тысяч чалавек”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |