16:30 23.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Анішчанка: Пачнём з Канстытуцыі
Сёлетнія парламенцкія выбарыў насужо адзначаны афіцыйнай бояззю рэвалюцыі, а дакладней страхам перад некантралюемай зменай улады. Рэвалюцыі заўжды палохалі валадароў перадусім сваёй нечаканасцю і спантаннасцю. Таму яны заўжды імкнуліся іх прадухіліць і па магчымасці ўзначаліць, пугаючы абывацеляў дэстабілізацыяй парадку, разгулам анархіі і крымінальшчыны.
Справа нават не ў пагрозе змены правіцеля краіны другім, больш цярпімым да апазіцыі фюрэрам. Бо смешна перакладваць на аднаго А. Лукашэнку і яго вузкае атачэнне адказнасць за той хаўтурны рэжым у палітыцы, да якога амаль кожны з нас прыклаў руку. Бо беларусы добраахвотна хадзілі на выбары з удзелам апазіцыі і такім шляхам раз за разам умацоўвалі непахіснасць рэжыму. Яны рэгулярна наведвалі рэферэндумы нават пасля таго, як сам іх “усенародны” абраннік адкрыта прызнаваўся—так, я загадаў сфальсіфікаваць вынікі галасавання і прыказаў паставіць замест 90 %—80 %.. І справа нават неў узурпацыі і ўтрыманні ўлады такім махлярскім шляхам такім выбраннікам, — Беларусь не зведала справядлівых і агульнапрызнаных выбараў, каб так моцна засмучацца стратай пустаты і пазбаўленнем улады зграі шулераў. А ўжо тым большбессэнсоўна змагацца за міфічнае народаўладдзе і абстрактныя правы чалавека, паколькі імі зноў скарыстаюцца згуртаваныя жулікі ды яшчэ пад покрывам надзейных «сілавікоў». Якая карысць у такім разе ад дасканалых законаў, калі прыгожыя словы дзейнай Канстытуцыі не выконвае сам яе галоўны гарант? Чаму яе нормы ігнаруюць і не баяцца папіраць тыя, хто вырашае лёс краіны ў сваім вузкім коле? Адказ просты: гэта ўлада грамадству непадкантрольная, безадказна, а таму і непахісна. Яна клапоціцца выключна пра сваё самазахаванне і для гэтага падкідвае абяцанні перамен. Улада сказала: вам усё роўна нас не адолець, бо Канстытуцыя замацавала за намі манаполію на камандаванне вамі ўсімі рэсурсамі краіны.
Вось яна зараз абвяшчае пра магчымую палітычную рэформу, ў цэнтры якой пастаўлена сістэмная апазіцыя. Сістэмная –значыць не дэструктыўная, не разбуральныя, а канструктыўная, неад’емная частка існуючай палітычнай канструкцыі. Дагэтуль улада калёным жалезам выпальвала гэту апазіцыю з усіх легальных прадстаўнічых органаў, вычышчала ад яе палітычнае поле, а вось цяпер, ідзі ж ты, аказваецца, што нават без лаяльнай апазіцыі ніяк не абысціся ў рэжыме ручнога кіравання.
Пра Канстытуцыю, надзяліўшую прэзідэнта самадзяржаўнымі і неабмежаванымі паўнамоцтвамі, гаворкі не вядзецца. На гэту дзеючую Канстытуцыю і апаненты не замахваюцца: яны гавораць пра змену сістэмы, не згадваючы пра замену Канстытуцыі, гэту сістэму узаконьваючую. Праблема бачыцца ў «чэсных выбарах», празрыстых скрынях галасавання, сумленных выбарчых камісіях, у фіксацыі парушэнняў для доказу традыцыі падману, а ўлада з задавальненнем назірае за тым, як яе праціўнікі публічна выясняюць адносіны да фармату супрацоўніцтва-згодніцтва з ёю, як мітусяцца яны вакол крэслаў “здаровых сіл” грамадства. Скажыце, дзеля чаго такая тактыка і ўся гэта валтузня? Для таго, каб абнавіць склад бяззубай структуры і правесці ў яе чарговых пазітыўных робатаў і нямых засядацеляў? Пакуль мы не чулі заяў пра гатоўнасць прэтэндэнтаў на царскі трон ад гэтых паўнамоцтваў адмовіцца, роўна як і абавязацельстваў, у выніку перамогі, ініцыяваць змену самой Канстытуцыі.
Дарэмна спадзявацца на прынцыповыя пераўтварэнні ў рамках дзейснай Канстытуцыі. Ніякія чэсныя выбары гэту сістэму не зменяць. Бо прэзідэнт будзе праводзіць свой курс нават пры апазіцыйным парламенце, паколькі ён вынесены па-за сістэму падзелу улад, паколькі ў свой час з Канстытуцыі выкінулі норму, якая дазваляла прыцягнуць яго да адказнасці якраз за парушэнні самой Канстытуцыі. Хто б ні аказаўся ў заканадаўчага руля, прэзідэнт не пажадае, каб яму мяшалі. Інакш яму трэба свядома адракацца ад царскіх паўнамоцтваў, што немагчыма, зноў-такі, без татальнай мадыфікацыі Канстытуцыі. Хто, акрамя халуёў, захоча запрагацца ў камандную працу з дзіцем, якое гуляе з Канстытуцыяй як з цацкай? Нават, калі добрасумленна следаваць яе літары і духу, у жыцці немагчыма забяспечыць свабодную палітычную канкурэнцыю, кардынальнай змены ўлады ў адпаведнасці з сапраўдным народным волевыяўленнем у каторы раз не атрымаецца.
По Канстытуцыі суды ў нас створаны для абароны правоў простых людзей, а ў жыцці яны засуджваюць аднарукага за тое, што той пляскаў у далоні, а нямога за тое, што гэты выкрыкваў лозунг «Жыве Беларусь». Яшчэ ў 1992 г. ў Беларусі збіраліся зрабіць суды незалежнымі ад адміністрацыі, галоўным гарантам канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян. На справе суды сталі часткай прэзідэнцкай адміністрацыі і таму сталі няздольнымі ажыццяўляць правасуддзе незалежна ад гаспадарскай пугі. Менавіта суды па свайму становішчу ствараюць тую абстаноўку беспакаранасці і свавольства, па законах якіх адбылося перараджэнне і маральная дэградацыя ўсіх астатніх дзяржаўных інстытутаў. А гэта значыць, што неабходна вызваліць суды з падпарадкавання выканаўчай уладзе. А для пачатку трэба вырваць назначэнне суддзяў з кампетэнцыі Прэзідэнта і перадаць гэту функцыю судзейскай камісіі, створанай самім судзейскім корпусам.
Не меней судоў дыскрэдытаваны спецслужбы. КДБ скрозь нацэлены на пераслед і цкаванне апанентаў улады. Разам з вертыкаллю яны сталі свайго роду «ценявым урадам», які абсалютна бескантрольны, а таму не падлягаюць рэфармаванню і мусяць быць проста расфармаваныя на галіновыя спецслужбы (знешняя контрразведка, крымінальная, фінансавая і г.д.) з выразна абмежаванай кампетэнцыяй.
Палітычная ўлада зараз манапалізавананязменнайпрэзідэнцкай «вертыкаллю», гэтай негалоснай «партыяй начальства». У выніку лідэр “уручную” кіруе вялізным і нікому, акрамя яго, не падпарадкаваным чыноўным племем. А. Лукашэнка даўно правёў кадравую люстрацыю, якой палохаюць у выпадку перамогі нацыяналістаў. Гэты гіганцкі апарат жыве па сваіх карпаратыўных законах, які не адольваюць ніякія дэмакратызацыі і дэбюрактарызацыі і які нават рапартуе гаспадару пра яе паспяховае правядзенне.
Цяперашнія выбары пераўтварыліся ў фармальнае пераабранне ўладай самой сябе. На выбарах мяняюць адны і тыя жа краплёныя карты з калоды кадравага рэестру, якімі маніпуліруюць лоўкія рукі жулікаў. Для змены махлярскіх правілаў нам, як мінімум, трэба вярнуцца да выбарнасці і змяняемасці дырэктыўных органаў ўлады, вярнуць іх падсправаздачнасць і падкантрольнасць усім грамадзянам.
Прэзідэнт не павінен руліць краінай паралельна з урадам па саўгасных паняццях, ўносячы тым самым чахарду, дэзарганізацыю і аняменне ў аператыўныя планы выканаўцаў ад чакання імі зверху цудоўных мер і дакладных дэкрэтаў. І ужо адназначна нам трэба вярнуцца да аднапалатнага парламенту і гэтым проста зэканоміць на ўтрыманні арыстакратычных наглядальнікаў у Савеце Рэспублікі. Яны і ствараліся як бастыён беларускага самадзяржаўя, як клуб наменклатурных пенсіянераў. Якое гэта народаўладдзе, пры якім вертыкаль не фінансуецца публічна з бюджэту краіны, а кіраўнік самога прадстаўнічага арэапага рэспублікі ўтойвае свой аклад, пра які ведае адна яго жонка, а не кожны падаткаплацельшчык краіны?
Палітыка ў нас стала спецыяльнасцю, небяспечнай ў руках шулераў не менш за яд ці тол. Усе галіновыя праблемы ўпіраюцца ў неабходнасць поўнай змены грамадскага ладу, што і патрабуе спачатку змяніць Канстытуцыю.
Каб здзейсніць падобныя кардынальныя пераўтварэнні, трэба зразумелыя мэты і план дзеяў. Патрэбны рух, які ставіць мэтай не ўдзел у выбарах, а перабудову краіны. Вакол абмеркавання ідэй новай Канстытуцыі і складзецца праграма палітычнай рэформы і яе правядзенне, яе складнікі і выканаўцы.
Для замены дзеючай Канстытуцыі не трэба склікаць Устаноўчы сход. Невядома, хто, як і ў якім складзе яго можа склікаць, бо адпаведны закон адсутнічае. Дастаткова вынесці яе праект на шырокае абмеркаванне шляхам публікацыі ў СМІ. Такая публікацыя стане формай грамадскага рэферэндуму і ўсенароднага волевыяўлення. Гэта і ёсць легітымны шлях для яе прыняцця. А будучы расклад сіл пакажа, ці адрачэцца наша наменклатура ад самадзяржаўя, ці яго скіне грамадская супольнасць. Іншага не дадзена.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |