13:15 14.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Амбасада Беларусі ў В’етнаме займаецца лёсам Міхаіла Петухова
МЗС Беларусі пацьвярджае, што ў складзе экіпажа затрыманага ў Тайляндзе самалёту са зброяй знаходзіўся грамадзянін Беларусі.
"Пытаньне трымае на кантролі пасольства Беларусі ў В’етнаме, якое ажыцьцяўляе ўсе неабходныя ў дадзенай сытуацыі функцыі ", - заявіў Інтэрфаксу прадстаўнік МЗС Беларусі.
Самалёт Іл-76 (бартавы нумар 4L-AWA) з амаль 40 тонамі зброі, у тым ліку ручнымі гранатамётамі і пераноснымі зэнітна-ракетнымі комплексамі, затрыманы 12 сьнежня ў аэрапорце Дон Мыанг у Бангкоку, дзе прызямліўся для дазапраўкі.
Камандзір самалёта грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў паказаў падчас шасьцігадзіннага допыту ва ўпраўленьні па барацьбе са злачыннасьцю паліцыі Тайлянда, што самалёт выляцеў з Украіны і загрузіў зброю на борт у Паўночнай Карэі. Ён таксама расказаў, што самалёт на шляху ў Пхэньян дазапраўляўся ў Азэрбайджане, затым у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, а затым у Тайляндзе. На шляху назад меркаваліся дазапраўкі ў Тайляндзе і на Шры-Ланцы, пасьля чаго груз павінен быў быць дастаўлены ва Ўкраіну, паведамляе агенцтва ТНА.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |