17:46 01.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Алкаеў: «Сёння ўжо можна казаць пра датычнасць Лукашэнкі да справы аб знікненні палітыкаў»
У Гаазе прайшла прэзентацыя кнігі былога начальніка менскага СІЗА «Расстрэльная каманда».
У інтэрв’ю «Радыё Рацыя» былы начальнік следчага ізалятара Алег Алкаеў распавёў пра тое, на якія яшчэ мовы будзе перакладацца яго кніга, і выказаў меркаванне, што сёння да падазраваных у знікненні беларускіх палітыкаў ужо варта прылічваць Аляксандра Лукашэнку.
– Кніга «Расстрэльная каманда» ужо даступная 16-мільённай аўдыторыі, насельніцтву Нідэрландаў, а ўплыў Нідэрландаў у Еўразвязе сур’ёзны. Якая вашая ацэнка таго, што было зроблена за апошнія месяцы?
– Я цудоўна разумею, што сёння самае хворае месца кіраўніцтва Беларусі – гэта тэма зніклых палітыкаў. Наогул я пазбягаю словы «зніклых», я называю іх выкрадзенымі і забітымі. Таму што рэчы трэба называць сваімі імёнамі. Паколькі гэтая тэма перыядычна згасае, яе заглушаюць, яе абыходзяць, яе баяцца, гэта адзіны спосаб звярнуць увагу палітычных структураў Еўропы на яе. Я не спыняюся на гэтым. Зараз кніга перакладаецца на ангельскую мову. Геаграфія значна пашыраецца. Я думаю, гэты праект будзе рэалізаваны яшчэ ў 2009 годзе. А я буду працаваць над працягам другой часткі кнігі.
– Ці можаце вы каротка перадаць змест гэтай кнігі?
– Змест кнігі не зменены ў галандскім варыянце. Ён толькі дапоўнены каментарамі палітыкаў, чыноўнікаў і некаторых асобаў, якія з’яўляліся палітычнымі вязнямі ў Беларусі. А змест такі: кніга распавядае пра тое, якім чынам у Беларусі выкрадаліся палітыкі, якім чынам іх пазбаўлялі палітычнага ўплыву і якім чынам яна памерлі. Варыянт кнігі не скончаны, таму што ў тых умовах, у якіх я над ёй працаваў, складана было зрабіць канчатковую выснову. І той аб’ём інфармацыі не дазволіў мне выдаць канчатковы варыянт. Сёння такі аб’ём інфармацыі ў мяне ёсць. Сёння я магу ўпэўнена пазначыць кола вінаватых у гэтым трагічным працэсе. Калі ў першым варыянце кнігі асобы, якія маюць дачыненне да знікнення палітыкаў, гэта былы сакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы міністр унутраных справаў Сівакоў і былы камандзір брыгады ўнутраных войскаў Паўлічэнка, дык зараз гэтае кола людзей значна пашырылася. Сёння ўжо можна казаць пра датычнасць да гэтай справы і Аляксандра Лукашэнкі. Хаця б таму, што на працягу ўсіх гэтых 10 гадоў ён актыўна перашкаджаў расследаванню. А згодна з законам, перашкаджэнне расследаванню з’яўляецца садзейнічаннем злачынцам. І гэта крымінальна караецца.
Нагадаем, што ў 1999-2000 гадах у Беларусі зніклі першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі 13 склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, экс-кіраўнік МУС, які пасля стаў апазіцыйным палітыкам, Юры Захаранка і аператар расейскага тэлеканала ГРТ Дзмітры Завадскі.
Пра неабходнасць высветліць лёс зніклых беларускіх апазіцыянераў увесь час заяўляе міжнародная супольнасць. Патрабаванне раскрыць праўду пра іх знікненне ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкіх асамблеяў Рады Еўропы і АБСЕ.
Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру САХРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазрэнняў у іх датычнасці да выкраданняў апазіцыянераў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
8 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |