16:30 23.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Аляксей Марачкін: Трэба самім будаваць свой дом
Які ён, сённяші беларус? На гэтае ды іншыя пытанні Ганны Красулінай адказвае вядомы мастак Аляксей Марачкін.
- Якія асноўныя рысы менталітэта беларуса Вы б вызначылі?
- Я чалавек з гумарам, таму скажу: бульбу есьці. І таму ён такі флегматычны і часам бывае абыякавы да ўсяго.
- То бок бульба вінаватая?
- Бульба нейтралізуе актыўнасць.
- А за апошнія 17 год якія-небудзь змены ў менталіцеце беларусаў адбыліся?
- Я думаю, канешне,менталітэт змяніўся. Калі сур’ёзна ўжо казать. Зараз беларус думае і робіць вынікі не праз страўнік, хаця эта вельмі важна – на першым месце, так? – а ўжо пачынае думаць, самае галоўнае, што ён пагадзіўся, што ёсць Беларусь. Калі раней была перабудова і калі ляснуўся Савецкій Саюз, дык мая суседка гаварыла так: “Ляксейка, а што зараз будзе з намі: мы пад кім будзем: пад немцамі ці пад палякамі?”. Дык зараз ужо ўсвядамленне, што ёсць незалежная Беларусь.
- То бок за 17 лет кіравання Лукашэнкі з’явілася гэта ўсвядамленне? Гэта дзякуючы яму ці насуперак?
- Гэта дзякуючы гістарычнаму працэсу. Гэта усвядомілі літоўцы, эстонцы, украінцы… І мы. Ёсьць незалежная Беларусь. І ёсць прэзідэнт – неважна, які і што. Каб сёння ўстаў з магілы Караткевіч і яму б казалі, што ў нас ёсць прэзідэнт, без адзнакі, то ён бы быў уражаны. Вось тое, што на Беларусі ёсць прэзідэнт – вось гэта важна. А які, што… – гэта ўжо другое пытанне.
- Якую мадэль ідэнтычнасці, на Ваш погляд, нам трэба будаваць, трэба развіваць?
- Самыя важныя моманты, на якіх трэба будаваць, што вызначаюць нацыю, гэта мова, культура, гісторыя. Мова. Культура. Гісторыя. Вось гэта тры кіты. А там, дзе мова, культура, гісторыя, там і будучыня.
- Наступнае пытанне да Вас як да мастака, чалавека творчага: як Вам адчуваецца, што будзе тут у бліжэйшы час?
- Трагедыя ў тым, што мы прывязаны да Расіі. І вось так здарылася, што тое, што адбудзецца ў Расіі, тады адбудзецца ў нас. Гэта самая горшая такая рыса.
- Гэта інтутыўнае адчуванне, ці гэта аналіз?
- Гэта аналіз. А інтуітыўна… Вось гэта прывязаннасць наша нават на ўзроўні Фрэйда, што гэта, як кажуць, нам ўбілі ў галаву, што мы тыя ж русскія, што ніякай розніцы няма паміж русскім і беларусам, што мы нейкімі ніцямі звязаны, - гэта нейтралізуе актыўнасць беларусаў, не дае, каб мы думалі, хто мы ёсць. Вось гэта ўжо зрабілі літоўцы, латыші, а мы яшчэ далёка. Таму я, як Быкаў гаварыў, вялікі песіміст у гэтым плане.
Але сувязь гэтая не родственная. Такая сацыяльна-эканамічная і палітычная, але не родственная. Такая савецкая, я б сказаў.
- Абыйшлісь бы мы без Расіі, как тыя латыші і літоўцы?
- Канешне. У нас былі б цівілізаваныя адносіны паміж Рассіяй, Украінай і Беларуссю. Мы павінны кантактаваць як суседзі. Но зараз мы звязаны: мы свой дом не будуем, а глядзім, як там яны пабудавалі, ці не… Трэба самім будаваць свой дом. Самім будаваць, не гледзячы на суседа. А з суседам мець добрыя адносіны.
- Што б Вы сказалі чалавеку, які зараз глядзіць вось на гэта і думае: “Ай, трэба валіць адсюль...”
- Сітуацыя такая, што моладзь сёння ўжо саспела, і калі нас было тады 10-15 чалавек – гэта ў 70-я гады – так, на Паддашку, то зараз вырасла такое пакаленне, якое можа змагацца за незалежнасць, за справедлівасць, за свабоду, за волю. Так што, моладзь, заставайцеся, будзем змагацца.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |