19:02 27.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Аляксандр Тамковіч прэзентаваў «Пераадоленне»
27 сакавіка ў канферэнц-зале гатэля «Краўн Плаза» вядомы беларускі журналіст, сябра АГП Аляксандр Тамковіч прэзентаваў сваю 15-ю кнігу – «Пераадоленне».
На 120 старонках друкаванага тэксту аўтар распавядае лёс дванаццаці беларускіх інвалідаў, якія нягледзячы на знаходжанне у вазку, здолелі дамагчыся значных поспехаў у сваёй прафесійнай і творчай дзейнасці.
– Сённяшняя надвор'е вельмі добра паказала тое, што я хацеў сказаць гэтай кніжкай і назвай гэтай кніжкі "Пераадоленне", – зазначыў Аляксандр Тамковіч. – Вясна як бы пераадольвае зіму, але зіма ўвесь час нейкія сюрпрызы падкідвае. Гэтак жа і ў гэтых людзей. У кніжцы 12 нарысаў. Кожны нарыс пра людзей зусім неардынарных, людзей, якія змаглі пераадолець сябе. У кожнага было па-рознаму: розныя жыццёвыя цяжкасці, звязаныя са здароўем, але яны здолелі сябе пераадолець.
Сярод узгаданых у кнізе лідэр аб’яднання беларускіх інвалідаў-вазочнікаў Сяргей Драздоўскі, чэмпіён свету ў штурханні ядра і прызёр Параалімпійскіх гульняў Уладзімір Патапенка, неаднаразовая чэмпіён свету Людміла Волчак, а таксама адна з аўтараў нашага радыё, публіцыстка Дар’я Ліс.
Гэтым днём быў прэзентаваны электронны варыянт кнігі, але неўзабаве з’явіцца і друкаванае выданне. Выдаўцом кнігі, якая павінна паступіць ў продаж цягам двух тыдняў, стане беларускі офіс па правах людзей з інваліднасцю, нядаўна адкрыты ў Мінску, паведамляе Радыё Рацыя.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |