21:31 30.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Кыргызстан з пяцігадовым Колем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Кыргызстан.
Заўтра, 31 ліпеня, Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — членаў АДКБ, якая будзе праходзіць у горадзе Чалпон‑Ата. Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць пытанні дзейнасці АДКБ, у ліку якіх фарміраванне скаардынаванай інфармацыйнай палітыкі дзяржаў — членаў АДКБ, стварэнне пастаянна дзеючага цэнтра для правядзення маладзёжных збораў ваенна‑спартыўных арганізацый дзяржаў — членаў АДКБ, паведамляе БЕЛТА
Кiргiзскія СМІ спецыяльна падкрэсліваюць, што беларускі лідэр прыляцеў у Бішкек з пяцігадовым сынам Мікалаем.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме