17:01 06.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Аляксандр Дабравольскі: На жаль, магчымасці, якія прапанавала “Усходняе Партнёрства” не выкарыстаныя
7 мая мінае роўна год з таго часу, як ў Празе адбылася афіцыйная інагурацыя праграмы Еўрапейскага Саюза "Усходняе Партнёрства". Мэта гэтай праграмы - далейшае палітычнае ўзаемадзеянне і эканамічная інтэграцыя паміж Еўрапейскім Саюзам і яго ўсходнімі партнёрамі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай.
У прынятай летась на Пражскім саміце сумеснай дэкларацыі адзначалася, што "Усходняе партнёрства” будзе імкнуцца да падтрымкі палітычных і сацыяльна-эканамічных рэформ у краінах-партнёрах, якія палегчаць збліжэнне з Еўрапейскім Саюзам.
“Я вельмі пазітыўна ацэньваю тое, што была распрацаваная канцэпцыя “Усходняга партнёрства” і прынятая такая праграма, – адзначыў у інтэрв’ю нашаму сайту кіраўнік камісіі АГП па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі. – Гэтая праграма дае магчымасць прыцягнуць новыя тэхналогіі і новых інвестараў у Беларусь, стварыць моцны імпульс для таго, каб развівалася эканоміка, бо рынкі Еўропы проста нельга параўнаць з рынкамі іншых краін. Для Беларусі магло б быць вельмі выгадным такое збліжэнне з Еўрасаюзам.
На жаль, гэтыя магчымасці не выкарыстаныя. Беларускае кіраўніцтва ці не разумее іх, ці, хутчэй за усё, мае іншыя мэты, якія ніяк не стасуюцца з тым, што прапануе Еўрасаюз. А іншыя мэты – гэта захаванне сваёй улады”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме