13:30 28.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Алеся Бяляцкага перавялі ў бабруйскую калонію
28 лютага палітвязня Алеся Бяляцкага перавялі ў бабруйскую калонію
Пра гэта паведаміла жонка зняволенага праваабаронцы Наталля Пінчук, якая 28 лютага наведала менскае СІЗА-1.
Інфармацыю пра перавод мужа ёй даў дзяжурны СІЗА.
На этапе перапраўкі ў калонію ў менскім СІЗА Алесь Бяляцкі прабыў 11 дзён. З жодзінскай турмы № 8 на “Валадарку” яго прывезлі 17 лютага. Пра гэта ён паведаміў сваім сябрам у лісце на мінулым тыдні.
У Бабруйскай папраўчай калоніі №2 старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” мусіць адбываць пакаранне паводле прысуду суда Першамайскага раёна Менска – 4,5 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суддзя Сяргей Бандарэнка прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад падаткаабкладання. Сваёй віны Алесь Бяляцкі не прызнаў, назваўшы прысуд палітычным. Грошы на яго рахунках у Літве і Польшчы не з’яўляліся яго ўласнасцю, а накіроўваліся на дапамогу рэпрэсаваным, аплату адвакатаў і іншыя праваабарончыя патрэбы. Судовая калегія Менгарсуда, якая 24 студзеня разгледзела касацыйную скаргу праваабаронцы, пакінула прысуд у сіле.
Паштовы адрас калоніі: ПК №2. 213800, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1.
www.spring96.org
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |