18:45 04.05.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Алег Волчак:«Я адкрыў для сябе невядомую Беларусь...»

Былы следчы, а цяпер — праваабаронца Алег Волчак сыграў галоўную ролю ў дакументальным фільме “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”.

Фільм прысвечаны беларуска-польскаму пісьменніку Сяргею Пясецкаму, які нарадзіўся ў Ляхавічах, а памёр у Англіі. Адзін з самых вядомых кантрабандысцкіх раманаў Пясецкага — “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”.

У беларускай прэсе адзначалася, што Сяргей Пясецкі ў Ракаве займаўся не толькі кантрабандай, але і працаваў на польскую разведку. Ён добра быў знаёмы з мясцінамі па абодва бакі мяжы — яшчэ ў 1921 годзе партызаніў у “Зялёным дубе”. Аб шпіёнскай працы ён і напісаў сваю першую кнігу “Пяты этап”, седзячы ў польскай турме. Літаратурны дар прачнуўся на сёмым годзе “адсідкі”, калі Пясецкі прачытаў абвестку ў газеце аб літаратурным конкурсе. Кніга была канфіскавана турэмнай цэнзурай.

Ілюстрацыя

Ілюстрацыя Ілюстрацыя Вось такім гледачы ўбачаць Сяргея Пясецкага ў выкананні Алега Волчака... 

“Вялікай Мядзведзіцы” пашанцавала больш — яна выйшла за межы турмы і праславіла аўтара, яго нават вызвалілі на чатыры гады раней тэрміну па просьбе вядомых польскіх літаратараў. У Італіі быў зняты тэлевізійны сэрыял і мастацкі фільм паводле кантрабандысцкага рамана Пясецкага.

“Я з вялікім задавальненнем здымаўся ў гэтым фільме, — распавёў “Народнай Волі” Алег Волчак. — Калі хочаце, я адкрыў для сябе новую Беларусь. Даведаўся, што, напрыклад, той жа Пясецкі любіў апранацца ў дарагія касцюмы, гуляў у казіно, вёў такі даволі багемны лад жыцця... Але пры гэтым за адзін толькі год ён прайшоў 8 тысяч кіламетраў, пераводзячы людзей праз мяжу і дазоры. Ён любіў прыгоды. Нават авантуры. І ў Ракаве, дзе праходзілі здымкі фільма, людзі дагэтуль памятаюць Пясецкага як багатага і паспяховага чалавека.

Між іншым, многія творы Сяргея Пясецкага яшчэ не перакладзены на беларускую мову...”

Мяркуецца, што фільм пра Сяргея Пясецкага выйдзе на экран ужо 11 мая на тэлеканале АНТ.

ЦЫТАТА

З кнігі С.Пясецкага “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”

“Мы жылі як каралі. Гарэлку пілі шклянкамі. Кахалі нас ладныя дзяўчыны. Хадзілі мы па залатым дне. Расплачваліся золатам, срэбрам і далярамі. Плацілі за ўсё: за гарэлку і за музыку. За каханне плацілі каханнем, за нянавісць — нянавісцю”.

  Ссылки по теме:
  • 31.03.2009 - Олег Волчек подал иск о защите чести и достоинства в отношении газеты "Советская Белоруссия"
    http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=20282
  • 22.05.2007 - Олег Волчек считает, что никаких заигрываний с властью по поводу политзаключенных быть не должно
    http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=14459
  • 10.03.2007 - Олег Волчек:
    Администрация колонии «Витьба-3» должна быть начеку
    http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=13537
  • 14.02.2009 - Олег Волчек:
    Более 50 «афганцев» отказались от медалей
    http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=19963
  • 29.12.2008 - От офицера НКВД до пленного красноармейца

    Олег Волчек осваивает новую профессию – артиста массовых сцен
    http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=19571

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме