19:00 21.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Алег Корбан агучыў свае прапановы па рэфармаванні партыі
21 сакавіка ў мінскім офісе АГП адбылася прэсавая канферэнцыя старшыні “Маладых дэмакратаў” Алега Корбана.
Падчас прэс-канферэнцыі моладзевы лідэр патлумачыў прычыны вылучэння сваёй кандыдатуры на пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а таксама агучыў прапановы па рэфармаванні партыі.
“У маёй каманды ёсць праграма па ўдасканаленні дзейнасці АГП, - зазначыў Алег Корбан, - Яна носіць назву “Аб’яднаная грамадзянская партыя – партыя народа”. Нашым сацыяльным арыенцірам у гэтай праграме стаў бізнес і прадпрымальнікі, аднак не забыліся мы і пра такія мэтавыя групы як студэнты, маладыя сем’і, працоўныя.
Праграма, якую мы прапануем на з’ездзе, мае за мэту падвысіць пазнавальнасць партыі”.
Лідэр “Маладых дэмакратаў” назваў асноўныя прынцыпы прапанаваных ім рэформ: прынцып абнаўлення; прынцып адкрытасці і публічнасці, прынцып справаздачнасці.
“Сёння АГП поўнасцю не выкарыстоўвае свае магчымасці. Праграма “АГП – партыя народа” мае на мэце выправіць гэтыя хібы. Адначасова партыя павінна працаваць з усімі сацыяльнымі групамі, і пры гэтым быць больш зразумелай”, - зазначыў Алег Корбан.
(будзе дапоўнена)
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |