11:49 11.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Аліневіч: Начальнік СІЗА КДБ прапаноўваў працаваць на іх хакерам
У запісцы з-за кратаў анархіст распавядае пра катаванні і выбар.
Сведчанні пра катаванні палітвязняў у СІЗА КДБ сталі з'яўляцца пасля
У лісце з турмы да сястры Ігар Аліневіч апісаў здзекі за кратамі.
«…Пасля Плошчы пачаўся масавы прэс. У СІЗА нагналі карнікаў у масках. Пастаянна раўлі, рэгулярныя шмоны. Гэта душыла волю.
Пасля Новага года збілі тройчы за непадпарадкаванне зневажальным загадам.
Ініцыятарам гэтай «творчасці» стаў начальнік СІЗА КДБ Арлоў, — мяркуе палітвязень Аліневіч. — Забралі ТБ. Пасля вярнулі, але круцілі перадачы пра ўсялякую містыку, чачэнцаў, жыдамасонскую змову і іншае. Гэта моцна ціснула на псіхіку, але глядзець — абавязкова.
Адвакатаў не пускалі да канца следства. Бліжэй да лютага [2011] пачалося ўзмацненне жорсткасці.
Прымушалі голым стаяць на падлозе, без мэты прысядаць, некаторых клалі проста тварам.
Але самае жорсткае — бег з рэчамі і матрацам па калідорах і лесвіцах. Я ў выніку плюнуў і адмовіўся: вырашыў «ускрыцца», каб паехаць у бальнічку. Але начальнік «прахаваў» усё, бо ў іх
у камерах відэаназіранне і [сочаць] псіхолагі, якія рэгулююць узровень ціску на чалавека.
У выніку самыя жорсткія катаванні знялі, а да сакавіка і зусім адмянілі.
Але ўсё перажыў нармальна. Час бавіў за чытаннем энцыклапедыі па псіхалогіі, навучаннем маляванню па дапаможніку, гульнямі ў шахматы і даміно, фізухай.
Яшчэ зімой я ведаў, чым усё скончыцца, і нават змірыўся. На судзе больш быў рады магчымасці ўбачыць бацькоў, сяброў і, канечне, сваіх таварышаў, якія духам не палі. А таксама паглядзець у вочы тым баязліўцам і здраднікам, якія мяне сюды пасадзілі.
Калі з’язджаў на Валадарку, начальнік СІЗА прыйшоў у камеру. Гаварыў пра несправядлівы прысуд і прапаноўваў застацца ў іх на прывілеяваных умовах хакерам працаваць.Абяцалі ноўтбук. Пасля, калі адмовіўся, прапаноўвалі ў персанал абслугі пайсці. Танныя метады.
…Ты ведаеш, уся гэтая сітуацыя з пратэстамі, арыштамі, палітзэкамі і падобнае дабротна ўплывае на соцыум.
Людзі пачалі знаёміцца ў ізалятарах, падчас пратэстаў, пры абмеркаванні акцыі і пры салідарнасці з палітвязнямі.
Летнія пратэсты з’явіліся з самога народу — апазіцыя да іх не мае дачынення. Лета — толькі рэпетыцыя. Больш буйныя падзеі наперадзе.
Самае галоўнае, каб ты не думала, што я тут пакутую. Зразумей, у мяне сумленне чыстае.Змагаўся за праўду смела, трымаў адказ прыстойна. Мяне любяць і паважаюць. Так што на душы лёгка і радасна, а асабісты досвед і карысныя знаёмствы ўзбагаціліся, напэўна. Засталося прайсці толькі выпрабаванне часам.
Яно адкіне ўсё лішняе і непатрэбнае, і я выйду зусім цэласным чалавекам».
* * *
Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў арганізацыі шэрагу акцый у 2009—2010: антымілітарысцкага шэсця пад Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла», падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка», нападзе на пасольства Расіі ў Мінску, нападзе на ізалятар на Акрэсціна. Вінаватым сябе не прызнаў. Да арышту працаваў камп'ютарнікам. Напісаць яму можна на адрас: 211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, ПК № 10.
www.nn.by
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |