16:46 07.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Актывісты моладзевых арганізацый прадставілі свае прапановы па змесце закона “Аб альтэрнатыўнай службе”
Моладзевыя актывісты з арганізацый “Маладыя дэмакраты”, “Рух будучыні”, а таксама беларускія студэнты, прадставілі свае прапановы па змесце закона “Аб альтэрнатыўнай службе”. Дакумент плануецца перадаць на разгляд у Міністэрства працы.
Кажа адзін з ініцыятараў яго стварэння – кіраўнік “Маладых дэмакратаў” Міхась Пашкевіч:
- Адразу пасля прэзентацыі мы адвязем прапановы ў міністэрства працы і аддадзім непасрэдна працоўнай групе. Міністар працы, Мар’яна Шчоткіна, якая ва ўрадзе адказвае непасрэдна за распрацоўку закона, сказала, што ў прынцыпе яны гатовы прыняць любыя прапазіцыі ад грамадскіх арганізацый, галоўнае каб яны былі змястоўнымі і абгрунтаваныя. Цягам апошніх двух-трох тыдняў прадстаўнікі палітычных і непалітычных, праваабарончых арганізацый і проста студэнты БДУ ды іншых універсітэтаў удзельнічалі ў невялікай групе, якая працуе паралельна з дзяржаўнай.
У дакуменце моладзевыя актывісты апісалі, што яны хочуць пабачыць у законе “Аб альтэрнатыўнай службе”. Іх прапановы тычацца самаго вызначэння паняцця “альтэрнатыўная служба” і ўмоваў такой альтэрнатывы. У прыватнасці, аўтары дакумента прапануюць пашырыць падставы для прахаджэння альтэрнатыўнай службы не толькі па рэлігійных матывах, але і па маральных, філасофскіх і эстэтычных.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме