17:46 27.12.2011 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Актывісты АГП павіншавалі палітзняволеных
27 снежня берасцейскія актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі накіравалі навагоднія і калядныя віншаванні ў месцы зняволення палітычных закладнікаў рэжыму.
Паштоўкі з цёплымі словамі былі адпраўленыя Андрэю Саннікаву, Мікалаю Статкевічу, Зміцеру Бандарэнку, Мікалаю Аўтуховічу, Алесю Бяляцкаму і іншым вязням самай “дэмакратычнай” у свеце краіны.
Прыкладна каля першай гадзіны да Галоўпаштамту абласнога цэнтру накіравалася група актывістаў АГП, трымаючы ў руках канверты, на якіх значылася “не дом и не улица”, а ўжо стаўшая для многіх амаль звыклай пазнака “ИК”.
Гэта была ўжо другая спробай павіншаваць палітвязняў. Учора актывісты сутыкнуліся з нечаканасцю. Аказваецца, з нядаўняга часу каб даслаць заказны ліст “на зону”, трэба як мінімум мець пры сабе пашпарт, з якога добрасумленная паштарка не менш добрасумленна перапіша вашыя дадзеныя. Асабліва калі гэты ліст ці паштоўка прызначаныя не гвалтаўніку ці забойцу, а самаму страшнаму “ворагу народа” – альтэрнатыўнаму кандыдату ў прэзідэнты.
І тым не менш, нягледзячы на гэтыя “забабоны”, віншавальныя паштоўкі ўсе ж такі былі дасланыя адрасатам. Вось як пракаментавалі святочную ініцыятыву рэгіянальныя лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Мікалай Коўш, ганаровы старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП:
- Мы ведаем наколькі важная падтрымка і салідарнасць з тымі, хто зараз знаходзіцца ў зняволенні па палітычным матывам. На жаль на дадзены момант больш чым сваёй увагай да іх, мы не можам дапамагчы ім нічым іншым. Такая ў нас пеніцытарная сістэма. Таксама мы ўяўляем, які ціск аказваецца на палітзняволеных з боку адміністрацый калоній і лічым, што любы ліст з волі дадасць ім сілы і ўпэўненасці ў тым, што яны не забытыя.
Аляксандр Міхайлоўскі, старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі АГП:
- Сёння, напярэдадні 2012 году, мы даслалі свае віншаванні тым людзям, якія церпяць менавіта за тое, што яны хацелі зрабіць нашу краіну і нашае жыццё сапраўды новым, годным і свабодным. Яны хацелі, каб кожны з нас меў новыя магчымасці і перспектывы развіцця. Аднак існуючая ўлада цемрашалаў, закінула гэтых светлых людзей за краты. Мы ўпэўненыя, што адзіная іхняя віна ў тым, што яны спрабавалі рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права выбіраць і быць абраным на апошніх прэзідэнцкіх выбарах.
Прэс-служба Брэсцкай абласной арганізацыі АГП
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |