15:15 06.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Актывісты АГП павіншавалі палітвязняў з Вялікаднём
Грамадскія актывісты і неабыякавыя жыхары гарадоў і мястэчак гэтымі днямі дасылаюць свае віншаванні ў турмы і калоніі Беларусі, каб падзяліцца часцінкай той радасці хрысціянскага свету, якая можа падтрымаць у цяжкі час усіх, хто будзе сустракаць светлае свята Уваскрэсення Хрыстовага ў зняволенні, дзе апынуліся па палітычных матывах.
Прыгожыя святочныя паштоўкі палітвязням даслалі баранавіцкія актывісты АГП.
“Мы стараемся віншаваць іх з усімі вялікімі нашымі святамі і нават без нагоды дасылаць лісты падтрымкі. Найчасцей нам піша свае адказы Мікалай Статкевіч з удзячнасцю за падтрымку яго бацькі, - распавядае старшыня гарадской суполкі АГП Анжаліка Камбалава. - Праўда, адказы прыходзяць не ад усіх палітвязняў. А вось лісты з віншаваннем да Дня Волі, дасланыя Мікалаю Аўтоховічу, з Івацэвічскай турмы вярнуліся. На канвертах было пазначана, што ён выбыў адтуль. Цяпер мы ўжо ведаем, што Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў гарадзенскай турме, куды і даслалі яму свае вялікодныя віншаванні. Усім нашым змагарам мы пажадалі здароўя, найхутчэйшай свабоды і радаснай сустрэчы з роднымі і сябрамі”.
Нагадаем, што на сённяшні дзень у Беларусі незакона пазбаўлены волі за свае палітычныя перакананні 15 вязняў - Сяргей Каваленка, Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч, Зміцер Бандарэнка, Павел Севярынец, Эдуард Лобаў, Зміцер Дашкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Павел Сырамолатаў.
www.spring96.org
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |