18:15 03.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Актывістаў АГП спрабуюць запалохаць
На шляху з Гродна ў аграгарадок Азёры супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, у якім ехаў сябра Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Сяргей Ліс. Як яму патлумачылі, для праверкі дакументаў.
Аднак “невядомага ў цывільным”, які апынуўся разам з інспектарамі цікавіла зусім іншае - інфармацыя пра аднапартыйцаў, у прыватнасці пра Кірыла Семянчука.
Так званая праверка дакументаў на дарозе, на думку Сяргея Ліса, нішто іншае, як непрыхаваны ціск на грамадска актыўных людзей.
- Яны ведаюць усіх актывістаў, і таму маюць намер нейкім чынам рабіць на іх ціск і запалохваць, - распавёў Сяргей Ліс карэспандэнту Радыё Рацыя. - У аграгарадку Азёры ёсць невялікая колькасць людзей, якія падтрымліваюць АГП. У асноўным гэта сяляне, простыя людзі. Кірыл Семянчук – сябра АГП.
Як паведаміў актывіст, падчас гутаркі яго спрабавалі запалохаць. Яму прыгразілі, што арыштуюць на 15 сутак, калі ён не дасць патрэбнай ім інфармацыі.
Пратакола размовы пасля сустрэчы на дарозе праваахоўныя органы Сяргею Лісу не пакінулі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме