20:30 24.04.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Актывіст апазіцыі Андрэй Толчын арыштаваны на пяць сутак
Старшыня Гомельскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Толчын арыштаваны на пяць сутак. Такое рашэнне прыняў 24 красавіка суд Нараўлянскага раёна.
Як паведаміў лідэр гомельскай кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сіл Уладзімір Кацора, 23 красавіка актывісты апазіцыі распаўсюджвалі ў Нароўлі інфармацыйныя матэрыялы, прымеркаваныя да 23-й угодкам аварыі на ЧАЭС. Ва ўлётках паведамлялася, што 25 красавіка прадстаўнікі АДС плануюць ускласці кветкі да помніка адселеным вёскам у Нароўлі.
Толчын быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і абвінавачаны ў парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства. Ноч актывіст AДС правёў у камеры папярэдняга ўтрымання.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме