14:05 07.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Акцыя памяці Юрыя Захаранкі
Сёння, 7 мая, а 15-й гадзіне ў Мінску каля універсама "Магілёўскі" (вул. Магілёўская, 12) сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі праводзяць акцыю, прысвечаную 11-й гадавіне з дня знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі.
7 траўня 1999 г. непадалёк ад свайго дома быў гвалтоўна выкрадзены экс-міністр унутраных справаў Беларусі, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Захаранка. Па сённяшні дзень яго лёс застаецца невядомым.
Акцыя ўшанавання памяці Юрыя Захаранкі, якую праводзіць АГП, мае мэтай прыгадаць грамадскасці пра ягонае знікненне і запатрабаваць ад уладаў правядзення рэальнага следства па гэтай справе.
Аб’яднаная грамадзянская партыя запрашае сяброў партыі і ўсіх неабыякавых людзей прыняць удзел у гэтай акцыі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме