20:16 06.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Акцыя "Спынім палітычны прызыў!" у Вільні

У Вільні ля амбасады Беларусі прайшоў пікет з патрабаваннем спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да моладзевых актывістаў, якіх незаконна адпраўляюць у войска. У акцыі прынялі ўдзел актывісты "Бунту", "Маладога фронту", студэнцкага аб’яднання ЕГУ "StudAlliance", а таксама вядомы грамадскі дзеяч беларускай дыяспары Хведар Нюнька.
Удзельнікі трымалі расцяжку і плакаты "Не — палітычнаму прызыву!", "Беларуская войска цяпер турма?", "Спыніць палітпрызыў!"; скандавалі лозунгі ў падтрымку Івана Шылы, Франака Вячоркі, Змітра Хведарука. Мінакам былі раздадзеныя 120 улётак з інфармацыяй аб падзеях у Беларусі.
Акцыя доўжылася гадзіну, пасля чаго амбасадару Беларусі ў Літве сп.Дражыну была перададзена заява са словамі абурэння дзеяннямі беларускіх уладаў.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |