14:00 27.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Адстаўка Саўчанкі - гэта перадвыбарчая палітыка Лукашэнкі
Адстаўка кіраўніка гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімера Саўчанкі звязаная з агульнай кадравай палітыкай Аляксандра Лукашэнкі напярэдадні выбараў і патрэбай узмацнення вэртыкалі ўлады - лічыць сябра гарадзенскай суполкі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Юры Істомін.
- Напярэданні мясцовых выбараў - гэта самы час стаць новаму кіраўніку, які будзе замест Саўчанкі. Магчымасць праявіць сябе, як сябру каманды Лукашэнкі. Па-другое, каманда Саўчанкі вычарпала свой эканамічны рэсурс, таму што эканоміка Гродненскай вобласці - не самая лідыруючая ў Беларусі. Гэтая сукупнасць фактаў і з’явілася прычынай адстаўкі.
Адметнасцю дзевяцігадовага знаходжання на чале мясцовай вертыкалі Уладзіміра Саўчанкі стала тое, што ён прыклаў вялікія намаганні дзеля пазбаўлення Гродна яе гістарычна-архітэктурнай спадчыны, - такога меркавання прытрымліваецца вядомы гісторык Андрэй Вашкевіч:
- Тыя рэканструкцыі, якія адбываліся ў гістарычным цэнтры, а гэта перад усім Савецкая плошча і вуліцы Савецкая і Ажэшкі, а таксама плошча Леніна, прывялі да таго, што мы маем сёння шэра-карычнева-гранітны бетонны гістрарычны цэнтр, які патроху - паціху ператвараецца ў транспартную развязку.
Абавязкі Уладзіміра Саўчанкі часова будзе выконваць першы намеснік Іван Жук.
Як паведамляе адміністрацыя прэзідэнта, прызначэнне новага кіраўніка Гродненскага аблвыканкама адбудзецца бліжэйшым часам у адпаведнасці з існуючым парадкам.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме