16:45 16.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Адклалі сустрэчу па прадстаўніцтве Беларусі ў „Еўранесце”
Сустрэчу старшыні Еўрапейскага парламента са спікерамі парламентаў краін запрошаных да ўдзельніцтва ва „Усходнім партнёрстве”, якая планавалася на 24 сакавіка, адтэрмінавалі ў бліжэй нявызначаную будучыню – паведаміла прэс-служба Еўрапейскага парламента.
Сустрэча мела абмеркаваць ліст спікераў парламентаў краін „Усходняга партнёрства”, у якім яны прапанавалі формулу беларускага прадстаўніцтва ў „Еўранесце”.
У канцы лютага спікеры парламентаў Малдовы, Грузіі, Азербайджана, Украіны і Беларусі накіравалі ліст старшыні Еўрапейскага парламента, у якім настойвалі на раўнапраўны ўдзел у „Еўранесце” дэпутатаў ад усіх запрошаных да партнёрства краін.
З увагі на тое, што беларускі парламент не прызнаецца еўрапейскімі структурамі, Еўрапейскі парламент пастанавіў запрасіць ад Беларусі 5 дэпутатаў і 5 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Пасля таго як Беларусь не пагадзілася з гэткай прапановай, у „Еўранест” запрасілі выключна прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме