19:15 24.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Адбыўся напад на актывіста АГП
Як стала вядома нашай прэсавай службе, 22 красавіка, ноччу, здарыўся напад на мінскага актывіста "Маладых дэмакратаў" Дзмітрыя Сільчанку.
Дзмітрый ішоў па вуліцы Валадарскага, і прыцягнуў увагу аховы бліжэйшага будынку Міністэрства ўнутраных спраў - рэч была ў тым, што ў Дзмітрыя быў заўважны Бел-Чырвона-Белы сцяг у якасці шаліку. Гэта і прыцягнула надзвычайную ўвагу супрацоўнікаў аховы.
Ахоўнікі падбеглі да спадара Сільчанкі і запатрабавалі каб ён прайшоў з імі. Ужо ў будынку яны пачалі тэлефанаваць сваім загадчыкам, каб атрымаць канкрэтныя распараджэнні адносна лесу затрыманага актывіста. Які быў дакладны адказ ахове невядомы, аднак пасля тэлефоннай размовы яны запатрабавали аддаць сцяг, на што спадар Сільчанка катэгарычна адмовіўся. Пасля гэтага, адзін з супрацоўнікаў аховы збіў Дзмітрыя, адабраўшы сцяг. Затым яго выгналі на вуліцу.
Паводле слоў Сільчанкі, супрацоўнікі аховы падчас эксцэсу не прадстаўляліся, а патрабаванне прадставіць кнігу скаргаў імі было праігнаравана.
У адрас супрацоўнікаў аховы апарата МУС "Маладыя дэмакраты" выказваюць абурэнне з прычыны гвалтоўных і неабгрунтаваных дзеянняў ў дачыненні актывіста арганізацыі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |