12:00 15.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Адбор на "Еўрабачанне" скончыўся скандалам
Беларусь на "Еўрабачанні-2012" прадставіць Алена Ланская. Але не ўсе ўдзельнікі беларускага фіналу пагадзіліся з вынікамі галасавання.
У знак пратэсту Гюнеш і гурт "Лайтсаунд" нават адмовіліся атрымаць прызы. За некалькі дзён да адбору ў Сетцы з'явіўся дакумент, у якім віцебскія чыноўнікі прасілі сваіх падначаленых рабіць пратэкцыю Алене Ланской.
Тое, што Алёна Ланская паедзе ў гэтым годзе на "Еўрабачанне", пачалі казаць задоўга да пачатку самога адбору. На чуткі сама спявачка ніяк не рэагавала. А яны, як аказалася, не зманілі.
Адразу пасля абвяшчэння вынікаў галасавання ўзарваліся хлопцы з гурта "Лайтсаунд". Яны сталі падкідваць да столі ў "зялёным пакоі" шклянкі і біць талеркі. Гюнеш ускочыла з крэсла і накіравалася наўпрост у грымёрную. На сцэну яна больш не выйшла. Па дарозе паспела толькі па-братэрску абняцца з спявачкай Нігяр, пераможцам "Еўрабачання-2012", якая не хавала, што балела за Гюнеш. Нічога супраць вынікаў не мела толькі Вікторыя Алешка. Яшчэ б! Бо яе нумар і выступ пахваліў і адзначыў сам Філіп Кіркораў. Нумар і песню Вікторыі Алешка Кіркораў назваў самай лепшай, на яго думку, на "Еўрафэсце 2012".
- Што я магу сказаць? Я ж не вінаватая, што яны сябе так паводзяць. Разумееце, гэта асабістая справа кожнага, - сказала Алена Ланская "Камсамольскай праўдзе", як толькі спусцілася са сцэны. - Я лічу, кожны з пяці фіналістаў быў годны тагоЮ каб паехаць на "Еўрабачанне". Але трэба разумець, што ўсё тут вырашаюць гледачы. Мне чамусьці здаецца, што розніца паміж удзельнікамі была ў сотні галасоў, таму што ўсе вельмі моцныя.
Між тым, як пісаў "Беларускі партызан", за некалькі дзён да конкурсу стала вядома, што Установам культуры Віцебскай вобласці было прапанавана распаўсюдзіць агіткі з заклікамі галасаваць у фінале "ЕўраФэсту" за Алену Ланскую.
Па выніках галасавання фіналісты размеркаваліся на наступных месцах:
1. Алёна Ланская, "All my life";
2. Litesound, "We are the heroes";
3. Gunesh, "Tell me why";
4. Вікторыя Алешка, "Dream";
5. Uzari, "The winner".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |