12:01 22.12.2011 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ад 6 студзеня за інтэрнэт-правапарушэньні будуць штрафаваць
З наступнага году за правапарушэньні пры выкарыстаньні нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт будуць прызначацца штрафы.
У адмысловым паведамленьні Дзяржаўнай інспэкцыі па электрасувязі гаворыцца, што ў 2012 годзе ўводзіцца адміністрацыйная адказнасьць за парушэньне заканадаўства ў галіне інтэрнэт-тэхналёгій. Папраўкі ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэньнях набываць сілу 6 студзеня 2012 году.
Калі падлучаныя да інтэрнэту сеткі і рэсурсы, з дапамогай якіх тавары і паслугі рэалізуюцца ў Беларусі, не разьмешчаныя на тэрыторыі краіны, то гэта будзе карацца штрафам ад 10 да 30 базавых велічыняў.
Штраф ад 5 да 15 базавых велічыняў будзе спаганяцца з адказных асобаў пунктаў калектыўнага карыстаньня інтэрнэт-паслугамі (кампутарныя клюбы, інтэрнэт-кавярні і г.д.) пры парушэньні правілаў ідэнтыфікацыі абанэнцкіх прыстасаваньняў і карыстальнікаў, пры ўліку і захаваньні зьвестак пра іх, а таксама пра аказаныя паслугі.
Нарэшце, пры парушэньні патрабаваньняў пра абмежаваньне доступу да інфармацыі, забароненай да распаўсюду, ужываецца штраф да 30 базавых велічыняў.
Караць правапарушальнікаў маюць права органы дзяржаўнай бясьпекі і ўнутраных спраў, Камітэт дзяржаўнага кантролю, падатковыя структуры.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |