16:15 15.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ад 1 ліпеня мыты на ўвоз аўто фізасобамі вырастуць да ўзроўню расійскіх
Пра гэта паведаміў у чацвер на прэс‑канферэнцыі ў Мінску старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі.
Рашэнне пра гэта ўжо прынятае, сказаў Шпілеўскі. Такім чынам да 1 ліпеня правілы ўвозу застануцца ранейшымі.
Нагадаем, з 1 студзеня 2010 года ў адпаведнасці з Адзіным мытным тарыфам Мытнага саюза ў Беларусі павышаны мытныя пошліны на ўвоз легкавых аўтамабіляў для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да ўзроўню расійскіх.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме