21:01 09.06.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
"Абмежаваньні выглядаюць вельмі жорстка"
Кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў РАМАНЧУК камэнтуе прычыны, якія мае малочны канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй.
“Паміж Беларусьсю і Расеяй ня могуць быць толькі палітычныя ці толькі эканамічныя рэчы. Бо ў нас такі клубок розных праблемаў, што тут чорт нагу зломіць. І самі кіраўнікі Беларусі і Расеі стварылі такі сюжэт, калі куды ні ткнеш, трапіш на канфлікт.
Таму ў тым кантэксьце, які мы бачылі, калі Расея не дала крэдыт у 500 мільёнаў даляраў, а кіраўніцтва Беларусі “па-калхознаму” абышлося зь міністрам фінансаў Расеі, — спадар Анішчанка ж спэцыяліст па тым, каб нагадваць розным краінам пра тэхнічныя, санітарныя рэглямэнты і па сутнасьці блякаваць гандаль паміж краінамі.
Таму тут і эканоміка, і палітыка. Расея вырашыла нагадаць Беларусі, хто якую вагу тут мае, і таму такія абмежаваньні, якія выглядаюць вельмі жорстка. І наш урад спадзяецца, што яны будуць на паперы і ня будуць рэалізаваныя”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |