14:15 02.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Абмеркаванне: Як Беларусь вырашыць пытанне Абхазіі і Паўднёвай Асетыі?
У верасні Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю лтоўскай газеце “Lietuvos rytas” заявіў, што Парламент Беларусі будзе разглядаць пытанне прызнання незалежнасці Паўднёвай Асетыіі і Абхазіі. І, адказваючы на пытанне журналіста, ці прыме ён рашэнне аб прызнанні, як прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, Лукашэнка сказаў, што на Беларусь ніхто не можа ціснуць, а рашэнне Уга Чавеса – гэта яго справа. Тым не менш, беларускія незалежныя палітычныя аналітыкі маюць свае меркаванні і прагнозы на гэты конт.
Андрэй Ляховіч, палітолаг:
Нядаўняя заява Лукашэнкі аб тым што Парламент будзе разглядаць пытанне Абхазіі і Паўднёвай Асетыі зусім не азначае што рэжым будзе сур’ёзна ставіцца да гэтага пытання. Хуутчэй гэта заява сведчыць аб разуменні ўлады што яна рана зняла гэта пытанне двухбаковых адносінаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, гэта пытанне – вельмі добры козыр у стасунках Лукашэнкі з Захадам.
Валеры Карбалевіч, палітолаг:
Улады гандлююць гэтым пытаннем. Расіі яны прадаюць абяцанне прызнаць незалежнасць гэтых рэспублік, а Захаду прадаюць непрызнанне, і атрымліваюць неблагія дывідэнты. Гэта вельмі спрыяльная тэндэнцыя і яна будзе працягвацца. Я мяркую, што зараз няма сэнсу ў прызнанні, бо ёсць крэдыт МВФ, які ў выпадку прызання можа быць страчаны. Іншая справа, калі раптам Расія прапануе нешта больш выгаднае, тады сітуацыя можа кардынальна памяняцца.
Станіслаў Багданкевіч, член Грамадска-кансультацыйнага Савета Адміністрацыі прэзідэнта:
Калі гэта пытанне будзе ўключана ў павестку дня, то будзе прынята рашэнне аб прызнанні. Так будзе таму што, як вядома, рашэнне насамрэч прымае не Палата прадстаўнікоў, а прэзідэнт. І калі ён дасць загад разглядаць пытанне, то адпаведна будзе загад прызнаць. Асабіста я лічу што неабходна захоўваць непарушнасць межаў любой дзяржавы і Беларусь не павінна прызнаваць гвалтоўны падзел Грузіі.
Аляксандр Дабравольскі, кіраўнік камісіі па палітычных пытаннях АГП:
На 100% сказаць цяжка, але відавочна, што ў Беларусі няма дзяржаўнага інтарэсу ў прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асетыі. Гэта б стала ўдзелам Беларусі ў канфлікце Расіі і Грузіі, што было б нелагічным з боку нашай краіны. Акрамя таго, прызнанне моцна ўскладніць адносіны з іншымі краінамі, якія прытрымліваюцца норм міжнароднага права. Тым не менш, цяжка вызначыць прынцыпы, якімі будзе кіравацца наш урад. Хутчэй за ўсё, будзе ўзважваць, хто больш дасць – Расія ці Захад.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме