21:00 23.09.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АГП зьдзіўленая маўчаньнем эўрапейскіх сталіц

Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыняла спэцыяльную заяву аб падзеях, прысьвечаных 10-й гадавіне зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька сказаў “Свабодзе”, што гэты дакумэнт зьвернуты і да міжнароднай супольнасьці:
“Мы вітаем рэакцыю Швэцыі як краіны, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе. Яна выказала заклапочанасьць разгонам беларускімі ўладамі мірнай дэманстрацыі ў Менску. Старшынства заклікала ўлады ўстрымацца ад выкарыстаньня сілы ў дачыненьні да мірных дэманстрацый і забясьпечыць магчымасьць прадстаўнікам незалежных мэдыяў выконваць свае задачы без умяшаньня звонку.
Але нам не зразумела, чаму маўчаць іншыя эўрапейскія сталіцы. Мы чакалі адпаведнай рэакцыі ад нацыянальных парлямэнтаў і ўрадаў на брутальныя дзеяньні беларускіх уладаў па разгоне абсалютна мірнай акцыі.
Мы спадзяемся, што наша заява прыцягне ўвагу парлямэнтаў і ўрадаў многіх дзяржаў. Нам падаецца, што яны вельмі ўважліва прааналізуюць сытуацыю ў Беларусі, перад тым як у кастрычніку Брусэль абвесьціць сваё рашэньне ў дачыненьні да Беларусі”.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |