17:00 22.05.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АГП віншуе Ўладзімера Глода з Днём народзінаў
22 траўня вядомы беларускі журналіст, адзін з вэтэранаў беларускай службы “Радыё Свабода” і сябра АГП Уладзімер Глод сьвяткуе Дзень народзінаў.
Сябры і кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі ад шчырага сэрца віншуюць імяніньніка з гэтай знамянальнай датай.
“Сёньня адзначае свой Дзень народзінаў адзін з лепшых журналістаў незалежнай прэсы, наш аднапартыец Уладзімер Глод, - кажа намесьнік старшыні АГП Леў Марголін. - Няма ніводнай больш-менш значнай навіны, якая б засталася паза ўвагай Валодзі. Ён пасьпявае за інфармацыяй і ў Дом ураду і ў МЗС. Ніколі не пакідае без увагі партыйныя імпрэзы. Яго пытаньні заўсёды грунтоўныя, узважаныя, па ім разумееш, што яго чытачы ці слухачы добра зразумеюць сутнасьць таго, што адбылося. Віншуем Уладзімера з яго сьвятам і жадаем яму здароўя на доўгія гады, посьпехаў у яго нялёгкай працы, толькі розных навін і, вядома ж, заўсёды добрага настрою!”
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |