19:15 19.06.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АГП рыхтуе пазачарговы зьезд
Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін распавёў «Радыё Свабода», што партыя вылучыць на выбары ня менш як 50 так званых сьпікераў (кандыдатаў). Вылучацца будзе і старшыня партыі Анатоль Лябедзька, і пераважная бальшыня партыйнай Палітрады.
«Сёньня-заўтра мы прызначым пазачарговы зьезд АГП для вылучэньня нашых сьпікераў у якасьці кандыдатаў у дэпутаты. Я думаю, што зьезд адбудзецца напрыканцы ліпеня. Таксама мы правядзем пасяджэньне палітрады для таго, каб вылучыць нашых кандыдатаў у склад акруговых камісіяў. Гэта такая даволі аб’ёмная справа. Абласныя саветы таксама павінны вылучыць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісіяў. Тыя з нашых сьпікераў, хто будзе фармаваць ініцыятыўныя групы, таксама гэта павінны зрабіць да сярэдзіны ліпеня. Мы рыхтуем матэрыялы, якімі будзем даводзіць людзям пра стан сёньняшняй дэмакратыі ў краіне, пра адсутнасьць рэальных выбараў. І пра тое, што сумленныя, празрыстыя выбары — гэта адзіны шлях да новай Беларусі, таксама да матэрыяльнага дабрабыту. Нам вельмі важна, каб наша думка прагучала найбольш аўтарытэтна з вуснаў такіх людзей, як Анатоль Лябедзька і Станіслаў Багданкевіч».Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме