19:30 21.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АГП прапанавала абраць адзіным кандыдатам Яраслава Раманчука
Сёння адбылося пасяджэнне Прэзідыума Аб’яднаных дэмакратычных сіл. На ім былі абмеркаваныя шляхі выпрацоўкі адзінай стратэгіі перамогі, разглядаліся вынікі круглага стала, які прайшоў на мінулым тыдні па ініцыятыве Нацыянальнага камітэта АДС і аналітычнага цэнтра “Стратэгія”, а таксама ўзнімалася пытанне пра магчымасць вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл.
“Пытанне пра адзіную стратэгію перамогі мы ўзнімаем не ўпершыню, - зазначыў пасля пасяджэння намеснік старшыні АГП Леў Марголін, - і лічым, што ў варунках, калі не ўдаецца вызначыцца па агульнаму кандыдату, адзінае што можа кансалідаваць і кандыдатаў, і грамадскасць – гэта агульная стратэгія, якая накіраваная на безумоўную перамогу. Сёння было прынятае рашэнне за наступны тыдзень дапрацаваць нашае бачанне стратэгіі, а потым мы прапануем яго ўсім, хто плануе вылучацца кандыдатам ў прэзідэнты, кіраўнікам палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў”.
Падводзячы вынікі круглага стала, які прайшоў па ініцыятыве Нацыянальнага камітэта Аб’яднаных дэмакратычных сіл і цэнтра “Стратэгія”, Прэзідыум АДС падтрымаў ініцыятыву журналістаў аб складанні адмысловай працоўнай групы, якая будзе абмяркоўваць сітуацыю з масмедыя, выпрацоўваць агульную пазіцыю і даносіць яе да прадстаўнікоў замежных арганізацый і беларускай грамадскасці.
Па пытанні вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл удзельнікі пасяджэння не прыйшлі да адзінай пазіцыі. З гэтае нагоды была выказаная заклапочанасць. Як зазначыў Мячыслаў Грыб, калі гэтага не зрабіць, то можа здарыцца так, што некаторыя палітычныя сілы апынуцца па-за працэсамі.
“Паколькі агульнапрызнаных кандыдатаў няма, - распавеў Леў Марголін, - з боку Аб’яднанай грамадзянскай партыі было прапанавана падтрымаць нашага кандыдата ад АГП Яраслава Раманчука. Гэтае пытанне асэнсоўвацца, і рашэнне будзе прымацца крыху пазней”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |