13:02 17.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АГП агучыла планы на 2012 год
17 студзеня ў мінскім офісе АГП адбылася прэзентацыя планаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі на 2012 год. З імі прадстаўнікоў СМІ пазнаёмілі старшыня партыі Анатоль Лябедзька і яго намеснік Леў Марголін.
Па словах Анатоля Лябедзькі, у 2012 годзе партыя працягне працу ў тых накірунках, якія былі акрэсленыя летась: папулярызацыя Антыкрызіснай праграмы, барацьба за вызваленне палітвязняў, змаганне за дэмакратызацыю ва ўсіх галінах ды інш.
План партыі на 2012 год “Сем крокаў да новай Беларусі” лідэр АГП расцэньвае як дадатак да кампаніі “Пабудуем новае, захаваем лепшае”.
Што гэта за сем крокаў?
“Гэта новыя рабочыя месцы, рэформа дзяржаўнага кіравання, энергетыка ды экалогія, нацыянальная ідэнтычнасць і геапалітычны выбар Беларусі, моладзевая і гендэрная палітыка, адукацыя, - патлумачыў Анатоль Лябедзька. - Пачынаючы з лютага, кожны месяц будзе адбывацца прэзентацыя праблемы (пытання), а таксама механізмаў ды інструментаў яе вырашэння. Галоўная мэта і задача падкампаніі “Сем крокаў да новай Беларусі” - па-першае, прадэманстраваць, што можна працаваць без прывязкі да выбарчай кампаніі (і АГП гэта робіць), па-другое, мы застаёмся фактычна адзінымі хто падчас крызісу, падзення рэйтынгу ўлады і росту попыту на пазітыўную альтэрнатыву дае адказы на пытанні, якія хвалююць людзей, і па-трэцяе, мы прапануем вялікую супольную пляцоўку для ўзаемадзеяння палітычнага сегменту партыі і грамадзянскай супольнасці для выпрацоўкі пазітыўнай альтэрнатывы”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |