16:31 16.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АГП адкрывае архівы Службы бяспекі Ўкраіны
Служба бяспекі Ўкраіны перадала кіраўніцтву АГП спіс палітычна рэпрэсаваных беларусаў, у якім пазначана 321 прозвішча. Гэта дадзеныя з архіваў украінскіх спецслужбаў. Ліст атрыманы праз амбасаду Ўкраіны і падпісаны кіраўніком Службы бяспекі Ўкраіны Валянцінам Налівайчанкам. Да яго прыкладзены кампакт-дыск са спісам палітычна рэпрэсаваных.
Сёння ў мінскім офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбылася прэс-канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел Старшыня АГП Анатоль Лябедзька і намеснік старшыні мемарыяльнай секцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Ўладзімір Раманоўскі.
Падчас прэс-канферэнцыі Анатоль Лябедзька паведаміў:
“Гэта інфармацыя пра нашых суайчыннікаў. Яна вельмі падрабязныя, нават пазначаныя сваякі і крымінальныя артыкулы, паводле якіх былі прыцягнутыя да адказнасці палітрэпрэсаваныя. Надалей мы маем намер не проста давесці яе да супольнасці. Мы перададзім гэтую інфармацыю ў рэгіёны, каб там паспрабавалі знайсці родных і блізкіх рэпрэсаваных. Мы гатовыя спрыяць таму, каб гэтыя людзі маглі прыехаць на Украіну і атрымаць там больш падрабязную інфармацыю”.
Ўладзімір Раманоўскі адзначыў, што грамадскія актывісты цягам некалькіх гадоў звярталіся ў беларускія спецструктуры адносна інфармацыі аб рэпрэсаваных і атрымлівалі аднолькавыя адказы, што інфармацыі няма.
“Беларусь – адзіная краіна, якая на сёняшні дзень не мае ніводнай структуры, якая займалася б пытаннямі “мемарыяла”, – зазначыў Раманоўскі. Разам з тым ён падкрэсліў, што першая рэакцыя людзей на вестку аб атрыманні спісаў – падтрымка і жаданне ўдзельнічаць у экспертай камісіі, якая створаная пры АГП з тым, каб выпрацаваць канкрэтныя крокі па пераўтварэнню маральна-псіхалагічнай атмасферы у якой мы жывем. Ён мяркуе, што атрыманая ад спецслужбаў Украіны інфармацыя, можа стаць падставай для правядзення "круглага стала" з удзелам прадстаўнікоў беларускіх архіваў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме