18:15 21.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АГП: «За свабодныя і справядлівыя выбары без Лукашэнкі»
З наступнай суботы Аб’яднаная грамадзянская партыя прыпыняе кансультацыі з партнёрамі і пачынае рэалізацыю ўласнай перадвыбарчай стратэгіі.
Па словах лідара АГП Анатоля Лябедзькі, такім чынам сябры партыі пачнуць рэалізацыю кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары без Лукашэнкі”.
- Мы зыходзім з таго, што патрэбна альтэрнатыва. Альтэрнатыва таму, што называецца прызначэнне дэпутатаў усіх узроўняў у Беларусі. Мы будзем вылучаць кандыдатаў у дэпутаты. Мы іх называем спікерамі. Таму што ў іх будзе крыху іншая функцыя. Іх галоўная задача - данесці пасланне да як мага большай колькасці выбаршчыкаў.
Вылучэнне ўсіх 110-ці кандыдатаў у дэпутаты парламента ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбудзецца на адмысловым партыйным з’ездзе пасля пачатку выбарчай кампаніі.
Такі ж самы з’езд, па словах Анатоля Лябедзькі, хутчэй за ўсё прыме рашэнне і пра зняцце іх за 5 дзён да асноўнага дня галасавання ў тым выпадку, калі з турмаў не будуць вызваленыя ўсе палітычныя вязні. Яшчэ адно патрабаванне лібералаў: змена выбарчага заканадаўства і практыкі яго прымянення ў Беларусі.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |