13:31 28.12.2011 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АГП: Вынікі года і планы на 2012-ы
У наступным годзе Аб’яднаная грамадзянская партыя працягне працу ў раней абраных накірунках і павінна стаць яшчэ больш маналітнай і працаздольнай, - зазначыў намеснік старшыні АГП Леў Марголін падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў сталічным офісе партыі.
“Мінулы год быў вельмі адметным як з пункту гледжання палітычнай складовай, так і з эканамічнай, - сказаў Леў Марголін. - Як вядома, пачаўся ён рэпрэсіямі супраць тых, хто нейкім чынам удзельнічаў у падзеях 19 снежня, наогул супраць удзельнікаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Асабліва цяжкая доля выпала Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Ужо 25 снежня адбыўся ператрус у мінскім офісе - былі канфіскаваныя шэсць кампутарных сістэмных блокаў. Гэткія ж ператрусы прайшлі ў Гомелі, Брэсце, Бабруйску, Барысаве.
Але былі не толькі цяжкія моманты, былі і добрыя падзеі. Гэта вялікая грунтоўная праца па пераасэнсаванню дзейнасці партыі. Мы правялі ўнутрыпартыйны аудыт, даведаліся, што думаюць пра партыю, яе дзейнасць, пра яе моцныя і слабыя бакі простыя сябры партыі, кіраўнікі рэгіянальных арганізацый, прадстаўнікі прэсы. Гэта дазволіла нам распрацаваць стратэгію дзеянняў на бліжэйшую будучыню. Яна шырока абмяркоўвалася ў партыйных арганізацыях і яшчэ будзе абмяркоўвацца. Мы плануем прыняць гэтую стратэгію на з’ездзе партыі, які адбудзецца ў пачатку наступнага года.
Адметнай падзеяй стала з’яўленне АГП-ТВ. У чацвёртым квартале мы пачалі выпускаць інфармацыйны бюлетэнь “Голас розуму”. Ужо з’явілася шэсць яго нумароў. Гэтую працу мы працягнем і ў наступным годзе.
Вельмі інтэнсіўна праходзілі сустрэчы нашых кіраўнікоў, VIP-персон з прыхільнікамі партыі. На працягу лістапада-снежня было праведзена 14 такіх сустрэч у рэгіёнах. У студзені 2012-га плануецца правесці яшчэ шэсць сустрэч. Яны вельмі добрыя не толькі з пункту гледжання інфармавання насельніцтва, але маюць і практычную каштоўнасць, бо многія людзі пакідаюць свае дадзеныя, каб надалей нейкім чынам далучыцца да дзейнасці партыі.
Вядома, што мінулы год быў вельмі цяжкім з пункту гледжання эканамічнай сітуацыі у краіне. Многія людзі, у тым ліку і сябры АГП адчулі гэта на сваіх сем’ях, некаторыя з якіх апынуліся на мяжы выжывання. Таму вельмі вялікае значэнне мы надаём нашай Антыкрызіснай праграме, якую распрацавалі пад кіраўніцтвам Станіслава Антонавіча Багданкевіча і якую даводзім да насельніцтва і ўладаў. Сёння ў грамадстве вялікая запатрабаванасць менавіта на пазітыўныя прапановы. Кожны бачыць, што тое, што робіцца – робіцца дрэнна, але не ўсе разумеюць, што можна зрабіць нешта лепшае і што наогул гэта можна зрабіць. Наша Антыкрызісная праграма якраз і прызначана для таго, каб пераканаць людзей у гэтым.
Мы ішлі на прэзідэнцкія выбары з нашай прапановай “Мільён працоўных месцаў для Беларусі”. Сёння гэтае пытанне застаецца як ніколі актуальным. І хаця амаль ў кожнай газеце можна знайсці раздзелы “патрабуецца”, насамрэч працоўныя месцы са стабільнай і годнай зарплатай знайсці вельмі цяжка. Менавіта таму шмат спецыялістаў і простых рабочых з’язджае з краіны. Гэта вельмі трывожная тэндэнцыя, і таму мы будзем удасканальваць гэтую праграму, каб прапанаваць людзям канкрэтную альтэрнатыву і спыніць уцёкі мазгоў з краіны.
У мінулым годзе было як ніколі многа міжнародных стасункаў. Часткова гэта выклікана палітычнай сітуацыяй у краіне і рэпрэсіямі, якія абрынулі на палітычных апанентаў рэжыму і на ўсю грамадзянскую супольнасць. Гэтыя стасункі будуць працягнутыя. Да ўсяго мы хочам з нашымі партнёрамі ў Еўропе і ўсім свеце заключыць трохгадовыя дамовы па супрацоўніцтву і такім чынам выйсці на доўгатэрміновыя планы працы”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |