18:17 17.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АГП-2012: За добрыя ўмовы працы і годную зарплату
Аб’яднаная грамадзянская партыя агучыла план партыі на 2012 год “Сем крокаў да новай Беларусі”. Яго прыярытэтны накірунак – праграма па стварэнні новых працоўных месцаў. Каардынаваць гэтую працу будзе намеснік старшыні партыі, эканаміст Леў Марголін.
“У гэтым рэчышчы намі ўжо шмат напрацавана, - распавёў Леў Марголін у інтэрв’ю ucpb.org. - З праграмай “Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі” мы ішлі на прэзідэнцкія выбары. На гэтай праграме будзем грунтавацца і надалей. Але калі раней гэта была партыйная праграма, то зараз мы хочам далучыць да яе абмеркавання экспертную супольнасць, недзяржаўныя арганізацыі. У лютым плануем правесці круглы стол, на якім абмяркуем гэтае пытанне. І калі ўсё пройдзе паспяхова, выйдзем з рэкамендацыямі, якія будуць мець больш шырокі характар, чым унутрыпартыйны.
- У чым вы бачыце сутнасць праблемы і як мяркуеце яе вырашаць?
- Нягледзячы на тое, што цяперашнія ўлады кажуць, што ў нас шмат вакансій, гэтыя вакансіі не прывабліваюць нармальных кваліфікаваных працаўнікоў, бо на вытворчасці альбо адсутнічаюць добрыя ўмовы працы, альбо няма годнай зарплаты. У выніку мы маем адток працоўнай сілы з Беларусі. І гэта сур’езная праблема. Каб стварыць працоўныя месцы, якія б стымулявалі кваліфікаваных працаўнікоў вяртацца з замежжа і працаваць на карысць радзімы, мы акрэслілі чатыры галоўныя накірункі, чатыры задачы, над якімі трэба працаваць:
- Знішчыць перашкоды, якія маюць прыватныя прадпрымальнікі для стварэння новых працоўных месцаў;
- Выкарыстаць магчымасці малога і сярэдняга бізнесу ў гэтым накірунку;
- Забяспечыць спрыяльныя ўмовы для прыцягнення замежных інвестыцый. Не тых, якія зараз прыходзяць у выглядзе крэдытаў ці “партфельных” інвестыцый, а менавіта такіх, якія забяспечваюць стварэнне працоўных месцаў, новых сучасных вытворчасцяў, якія скіраваныя на прыцягненне перадавых тэхналогій;
- Правесці асэнсаваную працу па рэканструкцыі дзейсных вытворчасцяў, якія адсталі на сённяшні дзень ад сусветнага ўзроўню, але могуць быць з прыцягненнем унутраных і знешніх інвестыцый даведзеныя да належнага стану.
- Як вам бачыцца практычная рэалізацыя такіх напрацовак?
- Мы добра разумеем, што пры цяперашняй уладзе нашыя напрацоўкі выкарыстоўвацца не будуць. Але гэта не значыць, што яны непатрэбныя. Даўно ўжо вядома: каб нешта зрабіць, па-першае, патрэбная ідэя, па-другое, трэба дэталёва распрацаваны план, і па-трэцяе, трэба давесці ўсё гэта да народа, каб людзі адчулі, што гэта добра, што гэта можна выканаць, што гэта прынясе плён. Тады з боку беларускага народу будзе ціск на дзейсную ўладу, што падштурхне да рэформаў. Да таго ж такія напрацоўкі - добры стымул для таго, каб, калі будуць сапраўды дэмакратычныя выбары, наша партыя магла заняць належнае месца і мець магчымасць для выканання гэтай праграмы.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |