17:45 16.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АДС разам пойдуць на прахадныя
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі вырашылі сумесна раздаваць антыкрызісныя матэрыялы на прахадных шматлікіх прадпрыемстваў краіны.
“Мы прыйшлі да такой высновы, калі падсумоўвалі вынікі паходаў на прахадныя, якія ўжо зрабілі Аб’яднаная грамадзянская партыя, партыя камуністаў Беларуская і партыя БНФ, – сказаў “Свабодзе” сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька. – Эфэкт ад гэтага ёсьць. І вельмі значны. Рабочыя ахвотна разьбіраюць інфармацыйныя матэрыялы. Выразна бачна, што яны хочуць разабрацца, чаму скарачаюцца іх заробкі, а цэны растуць. Таму наша праца дасьць яшчэ больш карысьці, калі мы яе скаардынуем. І далей будзем працаваць не як асобныя партыйныя структуры, а як кааліцыя. Спадзяемся, што зможам, як мінімум, раз на тыдзень выходзіць на прахадныя”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме