11:45 13.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АДС не супраць, каб чыноўнікам дазволілі яшчэ паўгода ездзіць у Еўропу
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) настойваюць на прадаўжэнні мараторыя на дзеянне абмежавальных візавых санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідыума палітсавета АДС.
"Змяненні, што адбыліся ў краіне за паўгода, носяць выключна касметычны і дэманстрацыйны характар і не закранаюць карэнных асноў аўтарытарнай палітычнай сістэмы, якая сфармавалася ў Беларусі", — сказаў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Лідэры АДС лічаць неабходным прадоўжыць мараторый яшчэ на шэсць месяцаў. "Зноў вярнуцца да гэтага пытання можна пасля завяршэння ў Беларусі мясцовых выбараў, якія стануць крытэрыем шчырасці ўлад у правядзенні дэмакратычных рэформ", — лічыць Лябедзька.
Пад свабоднымі і дэмакратычнымі выбарамі сустаршыні АДС разумеюць рэальную лібералізацыю выбарчага заканадаўства і правядзенне выбараў новым складам Цэнтрвыбаркама; забеспячэнне свабоды СМІ; лібералізацыю заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў; спыненне ўсіх форм палітычных рэпрэсій.
"Правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў можа стаць надзейнай асновай для далейшага развіцця палітычнага і эканамічнага дыялогу Еўрапейскага саюза з афіцыйным Мінскам", — цытуе заяву прэзідыума палітсавета АДС БелаПАН.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме