14:48 20.03.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АДС: Звальненне кіраўніка "Белсат" — неабгрунтаваная кадравая змена

Заява
Прэзідыума Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл
у сувязі з сітуацыяй на тэлеканале “Белсат”
Інфармацыя пра звальненне з пасады дырэктаркі тэлеканалу “Белсат”сп-ні Агнешкі Рамашэўскай-Гузы стала нечаканасцю для ўсіх, хто прыхільна сочыць за станаўленнем і развіццём гэтага ўнікальнага мэдыяпраекту.
Мы прадстаўляем самыя розныя палітычныя і грамадскія сілы. Але мы згодныя з тым, што дэмакратычная, свабодная, незалежная Беларусь немагчымая без свабоднага доступу кожнага грамадзяніна да аб’ектыўнай інфармацыі, без свабоднага форуму думак пра нашу краіну і навакольны свет. Менавіта гэта і забяспечвае сёння “Белсат” – адзін з нямногіх скіраваных на Беларусь інфармацыйных праектаў, які засведчыў сваю эфэктыўнасць за кароткі час.
Мы не ведаем сапраўдных прычынаў раптоўнага звальнення сп-ні Рамашэўскай-Гузы. Разумеем, што любому кіраўніку можна выставіць больш ці менш абгрунтаваныя прэтэнзіі. Але падкрэсліваем, што сп-ня Рамашэўска-Гузы — не проста службовец на пасадзе, але адданы высокай місіі свабоды слова журналіст і менеджэр, за што яна і мае павагу ў Беларусі.
Мы не хацелі б, каб такая радыкальная і публічна не абгрунтаваная кадравая змена ў толькі пачатай справе пашкодзіла “Белсату”, у поспеху якога зацікаўленыя ўсе беларусы і палякі, якія хочуць бачыць наш рэгіён Еўропы абшарам свабоды і дэмакратыі.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |