19:30 30.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
АБСЭ зноў скрытыкавала Беларусь за несвабоду СМІ
На гэтым тыдні прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч дала сваю першую справаздачу Пастаяннай радзе АБСЭ ў Вене.
У справаздачы, сярод двух тузінаў краінаў-сябраў АБСЭ, да ўладаў якіх спадарыня Міятавіч зьвярталася з рознымі пытаньнямі наконт свабоды СМІ, згадваецца і Беларусь.
Дуня Міятавіч згадвае свой ліст міністру замежных справаў Беларусі Сяргею Мартынаву, у якім у траўні яна выказала сваю занепакоенасьць запалохваньнем беларускіх журналістак Сьвятланы Калінкінай, Марыны Коктыш, Натальлі Радзінай і Ірыны Халіп у сувязі зь іхнімі допытамі і канфіскацыяй іхніх кампутараў у гэтак званай "паляўнічай справе".
Дуня Міятавіч таксама выказала сваё расчараваньне тым, што апошнія падзаконныя акты па рэалізацыі Ўказу прэзыдэнта Лукашэнкі "Аб мерах па павышэньні эфэктыўнасьці выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт" былі прынятыя без кансультацыяў з грамадзкасьцю.
Экспэрты яе бюро, паведаміла спадарыня Міятавіч, правялі юрыдычны аналіз згаданых падзаконных актаў, датычных карыстаньня інтэрнэтам у Беларусі. Заклапочанасьць экспэртаў выклікалі, між іншым, наступныя пытаньні:
* абавязак захоўваньня інфармацыі пастаўшчыкамі інтэрнэту, якая дазваляе ідэнтыфікацыю карыстальнікаў інтэрнэту;
* расплывістыя вызначэньні абмежаваньняў і забаронаў на распаўсюд незаконнага зьместу ў інтэрнэце ды спосабы ажыцьцяўленьня гэтых забаронаў;
* няясна вызначаная адказнасьць пастаўшчыка інфармацыі ў інтэрнэце ў выпадку невыкананьня загаду адпаведнага дзяржаўнага органу выправіць парушэньні правілаў карыстаньня інтэрнэтам;
* адсутнасьць абавязку для дзяржаўных органаў інфармаваць у інтэрнэце грамадзкасьць аб сваёй дзейнасьці;
* патрабаваньне суправаджаць інфармацыю ці мэдыйныя матэрыялы ў інтэрнэце гіпэрспасылкай на крыніцу або СМІ, якія апублікавалі гэтыя матэрыялы раней;
Дуня Міятавіч паведаміла, што міністар Мартынаў запрасіў яе наведаць Беларусь, і што яна прыняла запрашэньне з задавальненьнем.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |